савецкі дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Ніна Лявонаўна Сняжкова (25 красавіка 1926, г. Ветка, Гомельская вобласць — 4 чэрвеня 2008) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
З сялянскай сям’і[1]. Рана пачала сваю працоўную дзейнасць, бо бацька загінуў у Вялікай Айчыннай вайне. У 1943—1944 гадах працавала ў Веткаўскім раённым камітэце КП(б)Б[1]. У пасляваенны час адзнакай скончыла Гомельскае педвучылішча, у 1952 годзе факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[2], у 1959 годзе ВПШ пры ЦК КПСС[1]. У 1960—1955 гадах працавала ў рэдакцыі газеты «Гомельская праўда». У 1955—1968 гг. на партыйнай працы[2] у Гомельскім абкаме КПБ, Магілёўскім абкаме КПБ[2]. Выбіралася членам ЦК КПБ і дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР[1].
З 1968 г. намеснік старшыні праўлення Усесаюзнага таварыства «Веды»[2]. У 1977—1986 гадах Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. З кастрычніка 1970[2] па 1985 год намеснік старшыні Савета Міністраў БССР. Асаблівую ўвагу на дзяржаўным узроўні Ніна Лявонаўна надавала будаўніцтву сельскіх школ і медыцынскіх устаноў, падрыхтоўцы для іх кадраў[2].
Узнагароджана 3 ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Дружбы народаў, шматлікімі медалямі[2], ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.