From Wikipedia, the free encyclopedia
Ніко Пірасмані[5], таксама Ніко (Мікалай Асланавіч) Пірасманашвілі (груз. ნიკო ფიროსმანი, груз. ნიკოლოზ ასლანის ძე ფიროსმანაშვილი; 1862, с. Мірзаані, Грузія — 5 мая 1918, Тбілісі) — грузінскі мастак-самавук, прадстаўнік інсітнага мастацтва.
Ніко Пірасмані | |
---|---|
ნიკო ფიროსმანი | |
Імя пры нараджэнні | Мікалай Пірасманашвілі |
Дата нараджэння | 5 мая 1862[1] ці мерк. 5 (17) мая 1862[2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 красавіка 1918[1] (55 гадоў), 7 красавіка 1918[2] (55 гадоў) ці 5 мая 1918[2] (56 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Расійская імперыя |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | партрэт |
Мастацкі кірунак | інсітнае мастацтва |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Працаваў у Тбілісі. Маляваў самаробнымі фарбамі на кляёнцы і блясе шыльды для сталовых-духанаў і забаўляльных устаноў і карціны на тэмы народнага жыцця, пейзажы, нацюрморты, выяавы жывёл. Творы вызначаюцца насычаным глыбокім каларытам, кантрастнымі спалучэннямі халодных сіне-чорных і цёплых светлых колеравых плям, пластычнай завершанасцю форм, спалучэннем унутранага драматызму са знешнім спакоем персанажаў: «Дворнік» (1904), «Мядзведзь у месячную ноч» (1905), «Нацюрморт» (1910—12), «Лань» (1916), «Прадавец дроў», «Гулянка трох князёў», «Кампанія Бего», «Рыбак сярод скал» і інш.
На радзіме Н. Пірасманашвілі адкрыты яго Дом-музей.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.