From Wikipedia, the free encyclopedia
Ніжне-Волжскі край (руск.: Нижне-Волжский край) — адміністрацыйная адзінка РСФСР, якая існавала з 21 мая 1928 года па 10 студзеня 1934 года (з 21.05.1928 па 11.06.1928 пад назвай Ніжне-Волжская вобласць).
Ніжне-Волжскі край | |
---|---|
Краіна | СССР |
Статус | Край |
Уваходзіць у | РСФСР |
Уключае |
АССР Немцаў Паволжа Калмыцкая аўтаномная вобласць |
Адміністрацыйны цэнтр | Саратаў (1928-1932) → Сталінград (1932-1934) |
Найбуйнейшыя гарады |
Сталінград Саратаў Астрахань Вольск |
Дата ўтварэння | 21 мая 1928 года |
Дата скасавання | 10 студзеня 1934 года |
Афіцыйная мова | руская |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
21 мая 1928 года з Астраханскай, Саратаўскай, Сталінградскай губерняў, Калмыцкай аўтаномнай вобласці і часткі Пугачоўскага павета Самарскай губерні была створана Ніжне-Волжская вобласць[2].
11 чэрвеня 1928 года яна была перайменавана ў Ніжне-Волжскі край[3]. Адміністрацыйным цэнтрам края з 1928 па 1932 год з’яўляўся Саратаў, з 10 студзеня 1932[4] па 1934 — Сталінград[5].
28 чэрвеня 1928 года ў склад Ніжне-Волжскага края ўключана АССР Немцаў Паволжа[6].
23 ліпеня 1928 года пастановай УЦВК зацверджана адміністрацыйна-тэрытарыяльная структура, якая ўключала ў сябе 8 акруг, 76 раёнаў (без уліку раёнаў АССР Немцаў Паволжа, Калмыцкай аўтаномнай вобласці) і чатыры гарады, непасрэдна падпарадкаваныя крайвыканкаму: Саратаў, Сталінград, Вольск і Астрахань[7][8]:
Назва | Цэнтр |
---|---|
Астраханская акруга | Астрахань |
Балашоўская акруга | Балашоў |
Вольская акруга | Вольск |
Камышынская акруга | Камышын |
Пугачоўская акруга | Пугачоў |
Саратаўская акруга[9]. | Саратаў[9] |
Сталінградская акруга | Сталінград |
Хапёрская акруга | Урупінск |
АССР Немцаў Паволжа | Энгельс |
Калмыцкая аўтаномная вобласць | Эліста |
Пастановай ЦВК і СНК СССР ад 23 ліпеня 1930 года акругі былі скасаваны на ўсёй тэрыторыі СССР — край стаў падзяляцца на раёны[7].
1 красавіка 1932 года УЦВК пастанавіў «пералічыць па Ніжне-волжскім краі Ягадна-палянскі раён у існых граніцах у склад АССР Немцаў Паволжа»[10].
10 студзеня 1934 года Ніжне-Волжскі край быў падзелены на Саратаўскі і Сталінградскі краі[11].
У 1932 годзе Ніжне-Волжскі край на поўначы межаваў са Сярэдняволжскім краем, на захадзе — з Паўночна-Каўказскім краем і Цэнтральна-Чарназёмнай вобласцю, на ўсходзе — з Казахскай АССР, на поўдні — з Дагестанскай АССР[7].
Агульная плошча тэрыторыі края складала больш 333,9 тыс. км2 (паводле даных 1930 года). Насельніцтва складала 5,7 млн чалавек (паводле даных 1932 года)[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.