Нябесны замак Лапута
анімэ Хаяо Міядзакі 1986 года / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Нябе́сны за́мак Лапу́та» (яп.: 天空の城ラピュタ Тэнку: но сіро Рапюта) — японскі анімацыйны прыгодніцкі фэнтэзі-фільм 1986 года рэжысёра Хаяо Міядзакі. Прадзюсарам фільма выступіў Іса Такахата, анімацыяй замайлася студыя «Гіблі[en]», а дыстрыбуцыяй — кампанія «Toei[en]». У арыгінальнай японскай версіі ў агучцы прынялі ўдзел Маюмі Танака, Кэйко Ёкодзава[en], Катоэ Хацуі[ja] і Міноры Тэрада[en].
Нябесны замак Лапута![]() | |
---|---|
яп.: 天空の城ラピュタ | |
![]() | |
Жанр | фэнтэзійны фільм[1], romance anime and manga[d], фэнтэзійная анімэ ці манга[d], прыгодніцкае анімэ ці манга[d], прыгодніцкі фільм[2][1], дзіцячы фільм[d], mecha[d][3], гісторыя сталення[d][4], action anime[d][3], adventure anime[d][3], fantasy anime[d][3], science fiction anime[d][3] і антываенны фільм[d][5] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Studio Ghibli[d] |
Працягласць | 124 хв. |
Бюджэт | 3 000 000 $ |
Зборы | 16 065 703 $ і 523 664 $[9] |
Краіна | |
Мова | японская мова |
Год | 2 жніўня 1986[10], 26 чэрвеня 1987[11], 14 ліпеня 1989[12], 19 ліпеня 1991[11], 13 снежня 1991[11], 4 красавіка 1992[10], 1 мая 1992[11], 2 лістапада 1992[11], 30 красавіка 2004[12] і 8 чэрвеня 2006[13] |
IMDb | ID 0092067 |
Афіцыйны сайт (яп.) | |
![]() |
Падзеі фільма разгортваюцца ў альтэрнатыўнай рэальнасці, якая адпавядае пачатку XX стагоддзя. У руках дзяўчынкі Сіты апынаецца Лятучы камень, за якім палююць паветраныя піраты, войска і ўрадавыя агенты. Спрабуючы ўцячы ад пераследнікаў, Сіта сустракае хлопчыка Пазу, свайго аднагодку, які працуе ў шахцёрскім пасёлку. Разам дзеці высвятляюць, што Камень уяўляе вялізную каштоўнасць, бо здольны паказаць шлях да легендарнага лятучага вострава — Лапуты.
«Нябесны замак Лапута» — першы анімацыйны фільм студыі «Гіблі[en]»[14]. Новаўтвораная студыя ставіла сваёй задачай стварэнне арыгінальных поўнаметражных фільмаў без страты якасці. У творчую каманду студыі ўвайшлі многія даўнія паплечнікі Міядзакі, якія пазней працягвалі супрацоўнічаць са студыяй на працягу наступных трох дзесяцігоддзяў. Ідэю Лапуты Міядзакі запазычыў з кнігі Джонатана Свіфта «Падарожжы Гулівера», дзе фігуруе аднайменны лятучы востраў[15], аднак увесь астатні сюжэт цалкам арыгінальны. Сярод крыніц натхнення для фільма заўважнае месца займалі паездкі Міядзакі ў Уэльс, дзе ён назіраў за наступствамі забастоўкі шахцёраў. Уражанні ад гэтых паездак выразіліся ў вобразе шахцёрскага пасёлка, дзе жыве хлопчык Пазу. Вобраз вострава Лапуты ў стужцы выкарыстоўваецца для даследавання адносін між чалавецтвам, прыродай і тэхналогіямі, а сама стужка сярод іншага ўяўляе сабой адлюстраванне экалагічнай філасофіі Міядзакі. Юныя героі карціны прадстаўляюць унікальны пункт гледжання на апавяданне, што з’яўляецца следствам жадання Міядзакі адлюстраваць «праўдзівасць і дабрыню дзяцей у сваіх працах»[16][17]. Многія аспекты рэтрафутурыстычнага[en] стылю фільма — у прыватнасці, лятальныя апараты, — навеяны ідэямі XIX стагоддзя, што прынесла фільму вядомасць у сучасным жанры стымпанка.
Фільм выйшаў у японскіх кінатэатрах 2 жніўня 1986 года. Яго касавыя зборы апынуліся ніжэй за чаканыя, аднак пазней ён дасягнуў камерцыйнага поспеху дзякуючы перавыпускам. На 2021 год зборы фільма склалі 157 мільёнаў долараў[18]. Англійскі дубляж, створаны «Токума Сётэн[en]» у 1988 годзе, распаўсюджваўся ў Паўночнай Амерыцы кампаніяй «Streamline Pictures[en]», а іншы дубляж быў створаны «Disney» у 1998 годзе і выпушчаны за мяжой кампаніяй «Buena Vista[en]» у 2003 годзе. Музыку да фільма напісаў Дзё Хісаісі[en], які стаў блізкім паплечнікам Міядзакі; Хісаісі таксама напісаў перапрацаваны саўндтрэк да англійскага дубляжа 2003 года. Крытыкі ў цэлым станоўча ацанілі стужку, хаця англійскі дубляж 2003 года атрымаў змяшаныя водгукі. Фільм быў добра прыняты гледачамі і пазней быў прызнаны адным з найвялікшых анімацыйных прац усіх часоў. Карціна таксама атрымаў некалькі заўважных узнагарод. З часам «Нябесны замак Лапута» набыў «культавы статус»[19] і аказаў уплыў на некалькіх вядомых мастакоў з розных сфер мастацтва.