![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ef/Hayao_Miyazaki.jpg/640px-Hayao_Miyazaki.jpg&w=640&q=50)
Хаяо Міядзакі
Японскі аніматар і кінарэжысёр / From Wikipedia, the free encyclopedia
Хаяо Міядзакі (яп.: 宮崎 駿, Miyazaki Hayao; нар. 5 студзеня 1941, Токіа) — адзін з найвядомейшых стваральнікаў анімэ (японскіх мультфільмаў) і коміксаў манга. Адзін з самых паважаных рэжысёраў у гісторыі анімацыі.
Хаяо Міядзакі | |
![]() | |
Дата нараджэння | 5 студзеня 1941(1941-01-05) (83 гады) Токіа, Японія |
Кірунак | мангака, мультыплікатар |
Псеўданім(ы) | Цутому Тэрукі |
Вядомыя працы | «Наўсікая з Даліны вятроў», «Мой сусед Тотара», «Скрадзеныя прывідамі», «Вандроўны замак Хаўла», «Нябесны замак Лапута», «Прынцэса Мананоке» |
Узнагароды | Прэмія «Оскар», прэмія Берлінскага кінафестывалю («Знесеныя зданямі») |
Афіцыйны сайт |
Хоць Міядзакі быў збольшага невядомы шырокаму колу гледачоў на Захадзе да 1999 года, калі Miramax выпусціла яго стужку «Прынцэса Мананокэ», яго фільмы былі ўжо вельмі папулярнымі ў Японіі і Усходняй Азіі. Мультфільмы «Скрадзеныя прывідамі» і «Прынцэса Мананокэ» сталі рэкардсмэнамі па касавых зборах у Японіі.
Фільмы Міядзакі прысвечаны тэмам стаўлення чалавека да прыроды і тэхналогій. Галоўныя героі фільмаў часта самастойныя, моцныя дзяўчаты ці маладыя жанчыны; антыгероі — трохі гратэскныя злачынцы з адмоўнымі маральнымі характарыстыкамі.
Мультфільм «Скрадзеныя прывідамі» займае першае месца ў рэйтынгу найлепшых анімацыйных фільмаў па версіі IMDB. Мультфільм «Мой сусед Тотара» ўзначальвае рэйтынг 50 найлепшых мультфільмаў паводле спіса Тэры Гіліяма, які ён склаў для лонданскага часопіса TimeOut[1].