Ню (мастацтва)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ню (фр.: nu — аголены[1]) — мастацкі жанр у скульптуры, жывапісе, фатаграфіі і кінематографе, які паказвае прыгажосць аголенага чалавечага цела.
Мяркуема, што жанр ню ў выяўленчым мастацтве зарадзіўся ў эпоху Адраджэння. Першыя выявы былі абмежаваны рамкамі міфалагічных, алегарычных, гістарычных і бытавых вобразаў. Джарджонэ, Тыцыян, Карэджа і іншыя мастакі гэтай эпохі ўвасаблялі ў сваёй творчасці ідэальныя ўяўленні аб жаночай прыгажосці, пры гэтым часта дадаючы філасофска-паэтычныя адценні. Для стылю барока былі характэрныя ўжо больш пышныя формы, а таксама жыццёвая краса юнай квітнеючай прыгажосці. Творы ў гэтым стылі кажуць аб пачуццёвым, паўнакроўным успрыманні свету. Адным з самых прыкметных прадстаўнікоў ню ў стылі барока з'яўляецца Пітэр Паўль Рубенс. У XVIII стагоддзі ню з'яўляецца ўжо ў вобразах ракако. У карцінах з'яўляюцца вытанчана-грацыёзныя, какетлівыя, прасякнутыя пачуццёвасцю вобразы (Франсуа Бушэ). У пачатку XIX стагоддзя некаторыя мастакі спрабавалі вярнуць класічныя каноны прыгажосці («Крыніца», 1856 г.), але ўжо ў сярэдзіне стагоддзя шэраг жывапісцаў выкарыстоўвалі ню для стварэння саладжавыя, эклектычны твораў. Неўзабаве, дзякуючы творчасці Эдуарда Манэ, жанр губляе міфічныя асацыяцыі, набываючы сучасны характар («Алімпія», 1863 г.). Але ў XX стагоддзі ў жывапісе жанр ню паступова пачаў вычэрпваць сябе, бо жывапісцы актыўна заняліся пошукамі новых мастацкіх сродкаў выяўлення.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.