From Wikipedia, the free encyclopedia
Новы Усеагульны нацыянальны кангрэс (араб. المؤتمر الوطني العام الجديد) — заканадаўчы орган, створаны палітычнымі дзеячамі з партый, якія пацярпелі паражэнне на выбарах 2014 года ў Лівіі. Быў створаны пасля эскалацыі грамадзянскай вайны і замяніў першы Усеагульны нацыянальны кангрэс. Падтрымліваўся Турцыяй і Катарам[1].
Пасля паразы на выбарах 2014 года, якія прайшлі пры нізкай яўцы выбаршчыкаў, ісламісцкія партыі пад кіраўніцтвам прэзідэнта Усеагульнага нацыянальнага кангрэса Нуры Абу Сахмейна c дапамогай узброеных груповак «Аперацыйная зала лівійскіх рэвалюцыянераў», узялі пад кантроль сталіцу Лівіі — Трыпалі[2]. У канцы жніўня ісламісцкія баевікі, кіраваныя УНК, выкралі апазіцыйных дзеячаў, напаўшы на 280 дамоў[3][4]. 25 жніўня дэпутаты Новага УНК абралі сваім прэзідэнтам Нуры Абу Сахмейна[5], а новым прэм’ер-міністрам — Амара аль-Хасі[4]. 31 сакавіка 2015 года дэпутаты адправілі яго ў адстаўку, і ў той жа дзень абралі на пасаду прэм’ер-міністра Халіфа аль-Гаві[6].
З 2014 года пачаў дзейнічаць Урад нацыянальнага выратавання (УНВ), выканаўчы орган улады, саюзны новаму УНК. 5 красавіка 2016 года Урад нацыянальнага выратавання аб’явіў, што ён сыходзіць у адстаўку, спыняе аперацыі і саступае паўнамоцтвы Ураду нацыянальнай згоды[7].
Аднак, у ходзе перавароту ў кастрычніку 2016 года, сілы, лаяльныя УНВ, занялі будынак Дзяржаўнага савета і абвясцілі аб вяртанні кабінета Халіфа аль-Гаві[8][9]. Затым пачаліся сутыкненні паміж сіламі Сараджа і аль-Гаві[10]. У ходзе баёў сілы УНВ панеслі паразу ў 2017 годзе, самаабвешчаны ўрад быў распушчаны.
У новым УНК большасць месцаў займалі прадстаўнікі аб’яднання «Браты-мусульмане», Партыі справядлівасці і будаўніцтва, блока «Вернасць пакутнікаў», якія складаюцца з іншых, больш дробных груп, што з’яўляюцца членамі ісламісцкага руху і не ўвайшлі ў Палату прадстаўнікоў пасля выбараў[11][12][13]. Члены Новага Усеагульнага нацыянальнага кангрэса сцвярджалі, што з’яўляюцца законным пераемнікам Усеагульнага нацыянальнага кангрэса, абранага ў 2012 годзе, не ўяўляючы большасць членаў гэтага органа[14]. Большасць членаў Усеагульнага нацыянальнага кангрэса з’яўляліся дэпутатамі міжнародна прызнанага парламента Лівіі — Палаты прадстаўнікоў (выбрана ў 2014 годзе)[11].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.