Неўроз
From Wikipedia, the free encyclopedia
Неўроз (новалац. neurosis, паходзіць ад стар.-грэч. Νεῦρον — нерв; сінонімы — псіханеўроз, неўратычны разлад) — у клініцы: зборная назва для групы функцыянальных псіхагенных зварачальных разладаў, якія маюць тэндэнцыю да зацяжнога цячэння. Клінічная карціна такіх разладаў характарызуецца астэнічнымі, навязлівымі і/або істэрычнымі праявамі, а таксама часовым зніжэннем разумовай і фізічнай працаздольнасці. Паняцце «неўроз» было ўведзена ў медыцыну ў 1776 годзе шатландскім урачом Уільямам Куленам.
Псіхагенным фактарам ва ўсіх выпадках з’яўляюцца канфлікты (знешнія ці ўнутраныя), дзеянне абставін, якія выклікаюць псіхалагічную траўму, альбо доўгае перанапружанне эмацыйнай і/або інтэлектуальнай сфер псіхікі.