Ненцы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Не́нцы (саманазва: ненэй ненэче, літаральна «сапраўдныя людзі») — самадыйскі народ, які насяляе еўразійскае ўзбярэжжа Паўночнага Ледавітага акіяна ад Кольскага паўвострава да Таймыра (Расія). Падзяляюцца на дзве буйныя этнаграфічныя групы тундравых ненцаў, якія складаюць большасць, і лясных ненцаў, што насяляюць обска-енісейскі водападзел. Часам вылучаюць групу колвінскіх ненцаў на поўначы Еўрапейскай Расіі, прадстаўнікі якой змяшаліся з іншаэтнічным насельніцтвам і размаўляюць на комі-зыранскай мове[1]. Агульная колькасць у Расіі (2010 г.) — 44 640 чал.
Хуткія факты Агульная колькасць, Рэгіёны пражывання ...
Ненцы (ненэй ненэче) | |
Агульная колькасць | 44 640 (2010 г.) |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Расія |
Мова | ненецкая |
Рэлігія | Праваслаўе, анімістычныя культы, шаманізм |
Блізкія этнічныя групы | нганасаны, селькупы, энцы |
Закрыць