From Wikipedia, the free encyclopedia
Руска-візантыйская архітэктура (Руска-візантыйскі стыль) — кірунак у архітэктуры і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве ў рамках гістарызму, заснаваны на інтэрпрэтацыі формаў візантыйскага і старажытнарускага дойлідства[1].
Стыль зарадзіўся ў Расійскай імперыі ў першай палове XIX стагоддзя. Заснавальнікам дадзенага стылю прынята лічыць Канстанціна Тона. Аформіўся ў пачатку 1830-х гадоў як цэласны кірунак, руска-візантыйскі стыль быў непарыўна звязаны з ідэалагічным паняццем «народнасці» і ставіў мэтай выказванне ідэі культурнай самадастатковасці Расіі, а таксама яе «палітычнай і канфесійнай пераемнасці ў адносінах да Візантыі»[1]. У вузкім сэнсе руска-візантыйскім стылем называюць менавіта стыль Канстанціна Тона, распаўсюджаны ў другой траціне XIX стагоддзя, а пазнейшыя пабудовы, больш падобныя на архітэктуру Візантыі, называюць неавізантыйскім стылем[2].
У Беларусі ў гэтым стылі былі збудаваныя многія тагачасныя праваслаўныя цэрквы (Баранавічы, Барысаў, Брэст, Гродна і інш.). Найбольш удалымі творамі гэтага стылю ў Беларусі лічацца мемарыяльны храм у в. Лясной, прысвечаны 200-годдзю перамогі рускіх над шведамі і капліца склепу Паскевічаў у Гомелі[3], сабор Пятра і Паўла ў Мінску, Георгіеўская царква ў Чавусах і інш. З іншага боку, па прамым указанні царскіх уладаў дзесяткамі будаваліся і горшыя ўзоры гэтага стылю (напр., у Полацку, Віцебску, Барысаве і інш.), ацэненыя яшчэ ў савецкія часы як матэрыяльны выраз каланіяльнай палітыкі царызму[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.