Наўпакт
горад у Грэцыі From Wikipedia, the free encyclopedia
горад у Грэцыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Наўпакт (грэч. Ναύπακτος) — горад у заходняй Грэцыі, другі па велічыні горад нома Этолія і Акарнанія. Горад размешчаны на паўночным беразе Карынфскага заліва недалёка ад вусця заліва, каля горада мост Рыа-Антырыа. Горад размешчаны ў 15 кіламетрах на паўночны ўсход ад сталіцы рэгіёна Заходняя Грэцыя горада Патры і ў 215 кіламетрах на захад ад Афін. У горадзе пражывае больш за 18 тысяч жыхароў.
Горад
Наўпакт
Ναύπακτος
| ||||||||||||||||||||||||||||
Назва горада ўтворана камбінацыяй двух грэчаскіх слоў ναύς наус (карабель) і πήγνυμι пігнумі (будаўнік), гэта значыць назва горада можна перавесці як месца, дзе будуюць караблі.
У грэчаскіх міфах Наўпакт быў месцам, дзе Геракліды пабудавалі свой флот, каб пераправіцца на Пелапанес. У гістарычныя часы належаў вобласці Лакрыда Азольская. У 455 годзе да н.э. падчас Малой Пелапанескай вайны ў Наўпакце пасяліліся ілоты з Месеніі, якія паўсталі супраць Спарты. Стаўшы саюзнікам Афін Наўпакт служыў важным апорным пунктам для афінян падчас Пелапанескай вайны. У 429 годзе да н.э. каля горада адбылася марская бітва пры Наўпакце, якая мела важнае значэнне ў пачатковы перыяд вайны. Пасля паражэння Афін у Пелапанескай вайне месінцы былі выгнаны з горада і ён перайшоў у рукі локраў. Затым горадам захапілі жыхары Ахеі, у якіх горад адняў фіванскі вайскавод Эпамінонд[1]. Пасля гібелі Эпамінонда ў бітве пры Мантынеі і паслабленні пасле гэтага Фіваў горадам ізноў занялі ахейцы.
Пры ўзмацненні Македоніі ў 340-я гады да н.э. Філіп II заваяваў Факіду і ўвёў македонскі гарнізон у Наўпакт. Далей гістарычныя звесткі супярэчлівыя. Страбон піша, што Наўпакт, які з'яўляўся ўладаннем ахейцаў, быў перададзены Філіпам, у сілу ранейшага абяцання македонскім саюзнікам-эталійцам. Насуперак звесткам Страбона, сведчанне, якое ўзыходзіць да Феопампа, прымушае бачыць у Філіпе, насупраць, саюзніка ахейцаў у барацьбе за Наўпакт: там гаворыцца, што пасля ўзяцця горада Філіпам ці то самі ахейцы знішчылі ўвесь гарнізон Наўпакта, ці то гэта зрабіў македонскі цар па іх рашэнні. Адсюль і неадназначнасць у меркаваннях сучасных даследчыкаў. Большасць аўтараў, мяркуючы, што ў фрагменце Феопампа ўтрымліваецца памылка, лічылі (традыцыйны пункт гледжання), што Наўпакт усё ж быў перададзены македонскім царом эталійцам. Аднак Э. Босварт выказаў на гэты конт іншае меркаванне: трэба давяраць фрагменту Феопампа, Філіп не выканаў сваіх абяцанняў і не аддаў Наўпакт эталійцам, і тады яны самі захапілі горад (зіма 338/37 г. да н.э.); вынікам была карная экспедыцыя, знішчэнне эталійскага гарнізона і вяртанне Наўпакта ахейцам (вясна 337 г. да н.э.); Эталійскі саюз быў тады распушчаны. Тым часам падобны пункт гледжання параўнальна нядаўна раскрытыкаваўся з боку С. К. Сізава, які, па сутнасці, вярнуўся да традыцыйнага погляду на лёс Наўпакта[2].
Пры паслабленні Македоніі ў III стагоддзі да н.э. горад увайшоў у склад Эталійскага саюза. У 191 годзе да н.э. рымляне аблажылі эталійцаў у горадзе, прымусілі іх здацца і перадалі горад у склад Лакрыды. У канцы II стагоддзя да н.э. горад увайшоў у склад рымскай правінцыі Ахая. У часы кіравання імператара Юстыніяна I у 553 годзе нашай эры горад быў цалкам разбураны пры землетрасенні і адбудаваны нанова. Горад быў царкоўным цэнтрам, у Наўпакце была рэзідэнцыя мітрапаліта. Наўпакт уваходзіў у склад візантыйскай фемы Нікопаліс, быў буйным гандлёвым і рэлігійным цэнтрам у Заходняй Грэцыі.
У Сярэднявеччы горад называўся Лепанта. Пасля Чацвёртага крыжовага паходу ў 1205 годзе горад уваходзіць у склад грэчаскага Эпірскага царства. Пасля развалу Эпірскага царства на кароткі перыяд (1358—1374) горад уваходзіў у склад дзяржавы Дэспатат Ангелакастрон і Лепанта, у якой быў адной з дзвюх сталіц. У 1374 годзе ўвайшоў у склад Дэспатата Арты. У 1401 годзе быў заваяваны Венецыяй. Венецыянцы ўмацавалі горад і пабудавалі на вяршыні ўзгорка крэпасць Кастра, якая ў 1477 годзе вытрымала чатырохмесячную аблогу Асманскай імперыі (крапасныя сцены і вежы захаваліся да нашых дзён). Але ў 1499 годзе горад усёткі быў заваяваны туркамі і стаў часткай Асманскай імперыі. У 1571 годзе каля горада адбылася адна з найбуйнейшых марскіх бітваў у сусветнай гісторыі — Бітва пры Лепанта. Некалькі гадоў таму назад, на марскім бастыёне ва ўваходзе ў гавань, быў усталяваны помнік Сервантэсу, які быў удзельнікам бітвы, дзе атрымаў 3 раненні, у выніку якіх ён страціў сваю руку.
У 1674 годзе венецыянцам удалося вярнуць сабе Лепанта, але па ўмовах Карлавіцкага міру 1699 года яны абмянялі яго на Марэю.
Наўпакт быў адным з цэнтраў Грэчаскай вайны за незалежнасць. Тут прыняў пакутніцкую смерць Георгіяс Анемаяніс, герой Грэчаскай рэвалюцыі і адзін з першых брандэрыстаў грэчаскага флоту. З 1829 года горад уваходзіць у склад незалежнай дзяржавы Грэцыя.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.