адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
На́чаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Нача.
Начаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Ляхавіцкі раён |
Уключае | 10 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Нача |
Дата ўтварэння | 11 лістапада 1959 |
Насельніцтва (2019) | 1 429 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 17 лістапада 1959 года як Рачканскі сельсавет у складзе Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Ляхавіцкага і Перахрэсцеўскага сельсаветаў з цэнтрам у вёсцы Рачканы, тады ж у адміністрацыйнае падпарадкаванне Ляхавіцкага гарсавета перададзена вёска Вялікая Лотва[1]. 7 лютага 1972 года скасаваны вёскі Буракоўцы, Горка, Паўлюкоўшчына і Свянцецкія[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Рачканскага сельсавета 10 населеных пунктаў[3]. 5 жніўня 1974 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Перахрэсце[4]. 4 чэрвеня 1979 года сельсавет перайменаваны ў Начаўскі, цэнтр перанесены ў вёску Нача.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1876 чалавек[5], з іх 82,2 % — беларусы, 13,3 % — палякі, 3,3 % — рускія, 0,7 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 1429 чалавек[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.