Нацыянальная хакейная ліга
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нацыянальная хакейная ліга (англ.: National Hockey League, NHL, фр.: Ligue nationale de hockey, LNH) — прафесійная спартыўная арганізацыя, якая аб’ядноўвае хакейныя каманды ЗША і Канады. НХЛ стала першай прафесійнай хакейнай лігай у свеце[1]. НХЛ з’яўляецца адной з галоўных спартыўных ліг Паўночнай Амерыкі, нароўні з НФЛ, НБА і МЛБ.
Хуткія факты National Hockey League Ligue nationale de hockey, Заснаваны: ...
National Hockey League Ligue nationale de hockey | |
---|---|
Заснаваны: | 1917 |
Краіна: |
ЗША (25) Канада (7) |
Рэгіён: | Паўночная Амерыка |
Кіраўнік: | Гары Бэтман |
Перыядычнасць: | штогод |
Колькасць каманд: | 32 |
Дзеючы пераможца: | Вегас Голдэн Найтс |
Найбольшая колькасць тытулаў: | Манрэаль Канадыенс (24) |
Афіцыйны сайт: | NHL.com |
Закрыць
Ліга была створана ў 1917 годзе і аб’ядноўвала ўсяго 4 каманды: «Манрэаль Канадыенс», «Манрэаль Уондэрэрз», «Таронта Арэнас» і «Атава Сенатарс».[2] З сезону 2000—2001 — гуляе ўжо 30 каманд з 29 гарадоў ЗША і Канады, якія змагаюцца штогод за галоўны прыз лігі — Кубак Стэнлі.