Хакей з шайбай
From Wikipedia, the free encyclopedia
Хакей з шайбай, хакей на лёдзе (англ.: ice hockey) — спартыўная камандная гульня на лёдзе на каньках. Задача каманд — у адведзены час забіць спецыяльнымі клюшкамі ў вароты праціўніка як мага больш разоў спецыяльную шайбу.
Кожная каманда мае права выставіць на матч акрэсленую колькасць палявых гульцоў і варатароў, у залежнасці ад рэгламенту спаборніцтва. Непасрэдна на полі знаходзяцца і ўдзельнічаюць у гульні не больш як 6 і не менш як 4 гульцы. Гульцы на полі і варатар у кожны момант могуць быць заменены запаснымі.
Поле мае памеры 51-61 x 24-30 м, куты скругленыя, барты вышынёю 1-1,22 м ад паверхні лёду.
Вароты маюць памеры 1,83 x 1,22 м.
Шайба — плоскі дыск з цвёрдай гумы таўшчынёй 25,4 мм, дыяметрам 76,2 мм.
Гульня працягваецца 60 мін. чыстага часу (тры перыяды па 20 мін. з перапынкамі па 10 мін.).