From Wikipedia, the free encyclopedia
На́даўбні — металічныя бэлькі, жалезабетонныя тумбы, бервянні, камяні, што ўкопваюцца ў грунт як процітанкавая, процітранспартная, процідэсантная загарода. Ідэя заключаецца ў тым, каб запаволіць і накіраваць тэхніку ў зону агню. Пірамідальныя перашкоды вядомыя як «зубы цмока»[1] альбо «зубы дракона»[2].
Укопваюцца ў грунт вертыкальна або з нахілам у бок праціўніка, выступаюць над паверхняй зямлі на 0,5—1,2 м. Устанаўліваюць надаўбні ў 3—5 радоў у шахматным парадку. Аплеценыя калючым дротам, яны адначасова служаць і проціпяхотнай загародай.
Надаўбні выкарыстоўваліся з другой паловы XX стагоддзя. У Першую і Другую сусветныя войны ўстанаўліваліся ва ўмацаваных раёнах, пры абароне буйных гарадоў і інш. Выкарыстоўваліся некалькімі арміямі на еўрапейскім тэатры Другой сусветнай вайны, асабліва немцамі на лініі Зігфрыда[3][4][5] і Атлантычнай сцяне.
У XXI стагоддзі такія ўмацаванні выкарыстоўваюцца Швейцарыяй[6] і Паўднёвай Карэяй уздоўж мяжы дэмілітарызаванай зоны з КНДР[7]. У сувязі з падзеямі расійска-ўкраінскай вайны і ростам напружанасці ў Еўропе надаўбні ўстанаўліваюць на абарончых рубяжах Расіі[8], Польшчы[9], краін Прыбалтыкі[10]. У Беларусі яны выкарыстоўваюцца на «вузлах супраціўлення» лініі Хрэніна[11].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.