From Wikipedia, the free encyclopedia
Нагаві́цы, штаны́, по́рткі — адна з асноўных частак традыцыйнага адзення.
Нагавіцы з'яўляюцца адной з асноўных частак традыцыйнага мужчынскага адзення беларусаў. Шыліся звычайна з аднатоннага ці шарачковага палатна, са зрэбнай ці паўсуконнай тканіны, зімовыя — з цёмнага сукна (суко́ннікі)[1].
Вузкія калошы злучалі ў верхняй частцы ромбападобнай устаўкай; зашпіляліся спераду. Былі каўняровыя (каўнер) на поясе, які зашпільваўся на калодачку-біргельку або гузік і бескаўняровыя на матузку[1].
Калошы ўнізе спадалі свабодна або абкручваліся анучамі і аборамі лапцяў. Кашулю насілі паверх нагавіц і падпярэзвалі поясам[1].
У канцы XIX стагоддзя белыя палатняныя нагавіцы сталі сподняй адзежынай. У XX стагоддзі традыцыйныя нагавіцы былі выцесненыя фабрычнымі вырабамі агульнаеўрапейскага крою[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.