From Wikipedia, the free encyclopedia
Навукова-даследчы цэнтр праблем рэсурсазберажэння НАН Беларусі — былая навуковая арганізацыя ў складзе Аддзялення фізіка-тэхнічных навук НАН Беларусі.
Утвораны ў 1990 годзе ў Гродне як Аддзел праблем рэсурсазберажэння АН БССР. Пастановай Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 21.06.2001 г. № 77 Аддзел праблем рэсурсазберажэння перайменаваны ў Дзяржаўную навуковую ўстанову «Навукова-даследчы цэнтр праблем рэсурсазберажэння Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».
Ад 2002 да 2006 — у складзе Гродзенскага філіяла НАН Беларусі.
Пастановамі Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 31.01.2012 г. № 12 і ад 31.08.2012 г. № 339 Дзяржаўная навуковая ўстанова «Навукова-даследчы цэнтр праблем рэсурсазберажэння Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» пераўтворана ў Гродзенскі філіял Дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». Расфарміраваны ў 2020[1].
Навукова-даследчы цэнтр праблем рэсурсазберажэння Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАН Беларусі выконваў навукова-даследчыя, доследна-канструктарскія работы і ажыццяўляў інавацыйную дзейнасць згодна з прыярытэтнымі напрамкамі, устаноўленымі для яго Пастановай Бюро Прэзідыума НАН Беларусі ад 21.08.2006 № 418:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.