Remove ads
вучоны ў галіне матэрыялазнаўства From Wikipedia, the free encyclopedia
Анатоль Іванавіч Свірыдзёнак (7 ліпеня 1936, Орша, Віцебская вобласць — 3 красавіка 2023) — беларускі вучоны ў галіне матэрыялазнаўства. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1986; чл.-кар. з 1984), доктар тэхнічных навук (1976), прафесар (1981).
Анатоль Іванавіч Свірыдзёнак | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 ліпеня 1936 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 красавіка 2023[1] (86 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | матэрыялазнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1976) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Прэміі | |
Узнагароды |
Нарадзіўся 7 ліпеня 1936 года ў Оршы.
Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1959). З 1959 года — у Аддзеле механікі палімераў (з 1969 года — Інстытут механікі металапалімерных сістэм) АН БССР, з 1967 года — загадчык лабараторыі, з 1969 намеснік дырэктара па навуковай рабоце, у 1979—1982 гадах — в.а. дырэктара, з 1982 года — дырэктар інстытута, адначасова ў 1987—1992 гадах — член Прэзідыума АН БССР. У 1990—2006 гадах — дырэктар, з 2006 па 2020 гады — загадчык лабараторыі Навукова-даследчага цэнтра праблем рэсурсазберажэння НАН Беларусі. З 1991 года — галоўны рэдактар часопіса «Трэнне і знос».
Памёр 3 красавіка 2023 года[2].
Работы ў галіне матэрыялазнаўства палімерных кампазітаў, трэння і зносу цвёрдых тэл. Распрацаваў навуковыя асновы стварэння кампазіцыйных матэрыялаў, метады кіравання структурай і фрыкцыйнымі ўласцівасцямі металапалімерных сістэм, метады і прыборы для даследавання паверхневых уласцівасцяў палімераў і кампазітаў на іх аснове. Сумесна з вучнямі правёў комплексныя даследаванні ўзаемасувязі структуры і уласцівасцяў кампазіцыйных матэрыялаў фрыкцыйнага прызначэння. Ініцыяваў развіццё ў Беларусі даследаванняў у галіне нанатрыбалогіі і біямеханікі ступні. Распрацоўваў метадалагічныя пытанні рэсурсазберажэння. Аўтар больш за 250 навуковых прац, у тым ліку 16 манаграфій, больш за 150 вынаходак.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.