From Wikipedia, the free encyclopedia
Нава́ліс (сапраўднае імя — Фры́дрых фон Га́рдэнберг ням.: Georg Friedrich Philipp Freiherr von Hardenberg; 2 мая 1772, Відэрштэт — 25 сакавіка 1801, Вайсенфельс) — нямецкі пісьменнік, адзін з найбуйнешых прадстаўнікоў нямецкага рамантызму.
Наваліс | |
---|---|
Georg Friedrich Philipp Freiherr von Hardenberg | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Георг Фрыдрых Філіп Фрайхер фон Гардэнберг |
Псеўданімы | Наваліс |
Дата нараджэння | 2 мая 1772[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 сакавіка 1801[1][2][…] (28 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Heinrich Ulrich Erasmus von Hardenberg[d] |
Альма-матар |
|
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, паэт-песеннік, філосаф, інжынер, літаратурны тэарэтык, пісьменнік |
Кірунак | рамантызм |
Жанр |
раман элегія аповесць казка |
Мова твораў | нямецкая |
Дэбют | Зборнік афарызмаў «Кветкавы пылок» |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў 1772 годзе ў сям’і буйнога землеўладальніка. Наваліс быў рознабакова адукаваным чалавекам: у 1790 годзе ён слухаў філасофію ў Іене ў прафесара Фіхтэ, з 1791 па 1793 гады вывучаў юрыспрудэнцыю ў Лейпцыгу і Вітэнбергу, у 1797—1798 гадах вучыўся ў горнай акадэміі Фрайбургу. Дзякуючы сваім падарожжам па шматлікіх навучальных установах, ён быў знаёмы з многімі выбітнымі людзьмі свайго часу — братамі Шлегелямі, Людвігам Тыкам, Фрыдрыхам Шылерам. У 1795 годзе Наваліс пабраўся шлюбам з Сафі Кюн, у якую быў моцна закаханы. Яна рана памерла, але яе вобраз знайшоў увасабленне ва ўсіх гераінях Наваліса. З ёй звязанае ўяўленне аўтара аб узвышаным каханні і ідэальнай каханай жанчыне.
Пасля сканчэння ўніверсітэта ў 1797 годзе, Наваліс пачаў вывучаць багаслоўе, імкнучыся да спазнання свету. У адным з сваіх артыкулаў — «Хрысціянства ці Еўропа» (ён быў апублікаваны пасмяротна) — ён выказваў меркаванне, што Германія здольная рушыць наперад толькі з дапамогай сярэднявечнай каталіцкай царквы і раіў кінуць усе сілы на яе адраджэнне. Але будучы сапраўды адукаваным і разважлівым чалавекам, Наваліс разумее, што закідваць навуку і камерцыйныя адносіны нельга — без гэтага Германія ніколі не выйдзе са стану задворкаў Еўропы. І тады ён прапаноўвае кампраміс паміж царквой, гандлем і навукай. Роля арганізатара грамадскага працэсу ў разважаннях Наваліса была адведзена каталіцкай веры.
Наваліс не паспеў увасобіць у жыццё хоць якія-небудзь са сваіх прапаноў. Ён памёр ва ўзросце 29 год ад сухотаў.
Паасобныя вершы на беларускую мову пераклалі Алег Лойка[5], Лявон Баршчэўскі[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.