From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхаі́л Во́сіпавіч Стаку́н (1893, в. Нідзяны, Віленскі павет, Віленская губерня (цяпер Астравецкі раён, Гродзенская вобласць) — 27 красавіка 1943, Тамбоў, РСФСР, НКУС) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч.
Міхаіл Восіпавіч Стакун | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Рыгоравіч Чарвякоў | ||||||
Пераемнік | в.а. Нічыпар Якаўлевіч Наталевіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснавана, да яго Якаў Веніямінавіч Шафарэнка, як сакратар Гомельскага гаркама УКП(б) | ||||||
Пераемнік | Емяльян Ігнатавіч Барыкін | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | Саўл Маркавіч Свярдлоў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1893 |
||||||
Смерць |
27 красавіка 1943 |
||||||
Партыя |
З 1909 года працаваў рабочым на заводах Санкт-Пецярбурга, Рыгі, Рэвеля. У 1912 годзе ўступіў у РСДРП(б). За ўдзел у рэвалюцыйным руху неаднаразова арыштаваны. Са студзеня 1917 года ў імперскай арміі. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі адзін з арганізатараў Чырвонай гвардыі, член выканкама Выбаргскага райсавета ў Петраградзе. З 1918 на гаспадарчай, з 1924 года на партыйнай рабоце. У 1931 годзе скончыў курсы марксізму-ленінізму пры ЦК УКП(б). Са студзеня 1935 года упаўнаважаны Наркамата харчовай прамысловасці СССР пры СНК БССР, з чэрвеня 1935 года 1-ы сакратар Гомельскага гаркома КП(б)Б і член ЦК КП(б)Б. На гэтай пасадзе Міхаіл Восіпавіч актыўна ўдзельнічаў у барацьбе з «ворагамі народа». Выступаючы на XVI з’ездзе КП(б)Б падчас абвінавачванняў супраць Старшыні ЦВК БССР А. Чарвякова, ён сказаў:
Лічу, што з'езд партыі не можа прайсці так спакойна міма фігуры тав. Чарвякова... Калі тав. Чарвякоў будзе паводзіць сябе такім чынам, калі ён будзе ў барацьбе за справу нашай партыі, за чысціню яе шэрагаў, за выкрыццё ворагаў стаяць у баку, мы не можам цярпець таварыша Чарвякова. |
З 7 ліпеня па 13 лістапада 1937 года дэ-юрэ Старшыня ЦВК БССР. Фактычна быў абраны на XVI з’ездзе КП(б)Б членам Бюро ЦК КПБ(б)Б як старшыня ЦВК БССР. 25 кастрычніка Пленум ЦК КП(б)Б вывеў М. Стакуна з членаў Бюро ЦК і членаў ЦК КП(б)Б і зняў з пасады Старшыні ЦВК БССР у сувязі з яго арыштам (да 25 кастрычніка).
Міхаіла Восіпавіча прыцягнулі да крымінальнай адказнасці за «антысавецкую дзейнасць». Некалькі гадоў ён знаходзіўся ў турме, дзе падвяргаўся катаванням. Пры разглядзе справы ў Ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР
усё падсудныя мелі страшны выгляд: абарваныя, няголеныя, змардаваныя. Цяжка было нават пазнаць сваіх ранейшых таварышаў па працы.
Побач са мной апынуліся Стакун і Ананьеў. Міхаіл Восіпавіч Стакун не мог казаць: у грудзях у яго булькатала, дыхаў ён часта і цяжка, хапаючы ротам паветра. Ён сказаў мне, што ўнутры ўсё ў яго пашкоджана збіццём. Але вінаватым сябе ён не прызнаў, катаванні і здзекі следчых вытрымаў... У канцы дня быў абвешчаны прыгавор. Пяць ці шэсць чалавек суд апраўдаў. У тым ліку быў цалкам апраўданы Міхаіл Восіпавіч Стакун... (руск.)[1] |
27—29 мая 1940 года Ваенная калегія Вярхоўнага суда СССР вынесла М. Стакуну апраўдальны прыгавор, аднак пленум Вярхоўнага суда СССР 29 ліпеня 1940 года адмяніў яго. Справа была спынена ў сувязі са смерцю Стакуна ў турме г. Тамбова. У 1954 годзе Міхаіл Восіпавіч быў рэабілітаваны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.