расійскі скульптар, мастак From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхаіл Іосіфавіч Мікешын (9 лютага 1835, в. Максімаўка, цяпер Клімавіцкага раёна — 19 студзеня 1896) — расійскі рысавальшчык і скульптар беларускага паходжання.
Міхаіл Іосіфавіч Мікешын | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 (21) лютага 1835 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 (31) студзеня 1896 (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | скульптар, рысавальнік, карыкатурыст, ілюстратар, рэдактар |
Вучоба | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў 1835 годзе непадалёк Клімавічаў на Магілёўшчыне.
У 1843 годзе сям'я пераязджае ў Рослаўль. У 1843 годзе паступае ў пачатковае народнае вучылішча пры 3-класным павятовым вучылішчы. Схільнасці да малявання праявіліся вельмі рана, працаваць з алейнымі фарбамі хлопчыка вучыў вандроўны іканапісец Ціт Андроныч.
Пасля сканчэння павятовага вучылішча працаваў чарцёжнікам на будаўніцтве Маскоўска-Варшаўскай шашы. Здольнасці юнага мастака заўважыў А. А. Валяроўскі, начальнік канторы па будаўніцтве шашы. Заможны памешчык на свой кошт прывёз Мікешына ў Пецярбург, дзе 16-гадовы юнак быў залічаны ў Акадэмію Мастацтваў па батальным класе да прафесара Багдана Паўлавіча Вілевальдэ, дзе вучыўся ў 1852—1858 гадах. Гады вучобы вельмі плённыя ў дзейнасці Мікешына. Ён піша карціну пра конных грэнадзёраў, якая была ўдастоена малога сярэбранага медаля і куплена з выстаўкі расійскім імператарам. Наступныя поспехі і ўзнагароды: у 1854 годзе — вялікі срэбраны медаль, у 1856 — малы сярэбраны медаль. У 1858 годзе за карціну «Уезд графа Ціліі ў Магдэбург» — вялікі залаты медаль. За час навучання ў Акадэміі Мікешын атрымаў усе акадэмічныя узнагароды і быў удастоены звання класнага мастака I-й ступені з правам на шасцігадовае знаходжанне за мяжой на кошт дзяржавы. Але ў 1858 годзе быў аб'яўлены конкурс на праект помніка «Тысячагоддзе Расіі» для ўвядзення ў Ноўгарадзе. Перамог праект Мікешына. Нагляд за ўвядзеннем помніка быў даручаны аўтару. У 1862 годзе помнік урачыста адкрыты.
Скульптар не забываўся пра радзіму. Пад 1865 годам Міхаіл Мікешын апісвае наведванне Клімавіч, дзе жыла яго сястра, якая пазіравала для партрэтаў імператрыц і іх скульптурнага ўвасаблення. У Клімавічах скульптар быў запрошаны ў воінскую ўстанову на рэкруцкі набор. Мікешын не мог вытрымаць відовішча набору сялян у армію, ціха выйшаў, узяў альбом, аловак і намаляваў гэтыя сцэны з натуры. На працягу 27 гадоў, дзе б ні знаходзіўся, што б ні рабіў, Мікешын вяртаўся ў Клімавічы, пра якія пакінуў жывыя сведчанні эпохі, жыцця, быту жыхароў. Апошняя замалёўка Мікешына з Клімавіч тычацца 1892 года — «Паштовая эстафета».
У 1888 годзе па праекце М. Мікешына ўзведзены помнік Б. Хмяльніцкаму ў Кіеве, пасля — помнік Кацярыне II у Пецярбургу.
Меў сына — Барыса Міхайлавіча Мікешына, таксама скульптара.
Памёр у 1896 годзе, пахаваны ў Аляксандра-Неўскай лаўры на Нікольскіх могілках. Надмагільны помнік зроблены сынам Барысам у 1914 годзе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.