From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхал Пятроўскі (3 кастрычніка 1889, в. Празарокі, Дзісенскі павет (цяпер Глыбоцкі раён) — 26 ліпеня 1931, Вінная) — беларускі хадэцкі дзеяч, каталіцкі святар, прыхільнік беларусізацыі касцёла ў Беларусі.
Міхал Пятроўскі | |
---|---|
Адукацыя | |
Нараджэнне |
3 кастрычніка 1889 |
Смерць |
26 ліпеня 1931 (41 год) |
Пахаванне |
Пасвячоны ў 1912 г., служыў у Даўгінаве, Шаркаўшчыне, Вільні, Барунах. У 1917-1921 гадах быў адным з арганізатараў хрысціянска-дэмакратычнага руху ў Дзісенскім павеце. Прамаўляў казанні на беларускай мове. З'яўляўся аўтарам пастановы з'езду каталіцкага духавенства Дзісенскага павета, прынятай 6 жніўня 1918 года ў мястэчку Германавічы, у якой выказвалася патрэба ўжывання беларускай мовы ў касцёле ды беларускага характару школьніцтва, культурнай і грамадскай дзейнасці.
У 1922 годзе падчас працы пробашчам у Барунах быў арыштаваны польскімі ўладамі. Пасля вызвалення служыў у Даўгінаве, аднак больш не прымаў актыўнага ўдзелу ў беларускай грамадскай і палітычнай дзейнасці. Не прамаўляў казанняў на беларускай мове.
У 1925 г. быў пераведзены на іншае месца службы на Падляшша. Памёр у Віннай, пахаваны на мясцовых могілках.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.