From Wikipedia, the free encyclopedia
Мі́хай Полак (венг.: Pollack Mihály; 30 жніўня 1773, Вена — 5 студзеня 1855, Пешт) — аўстра-венгерскі архітэктар, прадстаўнік класіцызму.
Міхай Полак | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 жніўня 1773[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 студзеня 1855[4][5][…] (81 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Уплыў | Johann Ferdinand von Hohenberg[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Першыя ўрокі ў архітэктуры атрымаў ад свайго бацькі, таксама архітэктара. Вучыўся ў венскай Акадэміі мастацтваў. У 1794 годзе пераехаў у Мілан да свайго зводнага брата Леапольда Полака, дзе ўдзельнічаў у працы над Міланскім саборам. У 1798 годзе пераехаў у Пешт для працы над праектам лютэранскай царквы.
З 1808 года Міхай Полак уваходзіў у архітэктурны камітэт Пешта і тым самым адыграў велізарную ролю ў афармленні горада. У Пешце Полак будаваў жылыя дамы і палацы ў стылі позняй готыкі з элементамі класіцызму. Па праекце Полака ў Будапешце пабудаваны будынкі Венгерскага нацыянальнага музея, палаца Шандара ў Будзе і былой ваеннай акадэміі Людовікі. Імя Міхая Полака носіць адна з плошчаў венгерскай сталіцы ў Пешце непадалёк ад Венгерскага нацыянальнага музея.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.