кароль Румыніі From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхай I (Міхаіл; рум.: Mihai I; 25 кастрычніка 1921, Сіная, Румынія — 5 снежня 2017, Абон, Швейцарыя[8]) — кароль Румыніі ў 1927—1930 і 1940—1947 гг, з дынастыі Гогенцолернаў-Зігмарынгенаў. Займаў трон двойчы: у першы раз дзіцем, а ў другі раз вельмі маладым чалавекам (19-26 гадоў) і ўплыву на палітыку, увогуле, не аказваў. Аднак падчас другога валадарання здзейсніў адзін, але вельмі значны для сваёй краіны ўчынак — вывеў Румынію з гітлераўскай кааліцыі (1944). Да сваёй смерці ў 2017 г. быў апошнім кавалерам найвышэйшага савецкага ваеннага ордэна «Перамога».
Міхай I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
рум.: Mihai I | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Фердынанд I | ||||||
Пераемнік | Караль II | ||||||
|
|||||||
Каранацыя | 6 верасня 1940 | ||||||
Папярэднік | Караль II | ||||||
Пераемнік | тытул скасаваны | ||||||
Нараджэнне |
25 кастрычніка 1921[1][2][…] |
||||||
Смерць |
5 снежня 2017[5][6][…] (96 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | House of Hohenzollern-Sigmaringen (Romania)[d] і House of Romania[d] | ||||||
Бацька | Караль II | ||||||
Маці | Алена Грэчаская і Дацкая | ||||||
Жонка | Ганна Бурбон-Пармская[d][7] | ||||||
Дзеці | Маргарыта Румынская[d], Алена Румынская[d], Princess Irina of Romania[d], Сафія Румынская[d] і Марыя Румынская[d] | ||||||
Веравызнанне | Праваслаўная Царква і праваслаўе | ||||||
Дзейнасць | палітыка[4] і вайна[4] | ||||||
Аўтограф | |||||||
Манаграма | |||||||
Званне | малодшы лейтэнант[d] і маршал Румыніі[d] | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адзінае дзіця кронпрынца Караля (будучага Караля II і прынцэсы Алены Грэчаскай, унук Фердынанда I. Праўнук вялікай князёўны і каралевы Грэцыі Вольгі Канстанцінаўны і праўнук вялікай князёўны Марыі Аляксандраўны. У 1925 г. Караль з’ехаў за мяжу разам са сваёй палюбоўніцай Аленай Лупеску і пасля гэтага скандала адрокся ад перахода ў спадчыну прастола. Такім чынам 4-гадовы Міхай стаў пераемнікам свайго дзеда і, калі той памер у ліпені 1927 г., ва ўзросце няпоўных шасці гадоў уступіў на прастол.
Да 1930 года правіў пад апекай рэгентаў, у т.л. і архіерэя Мірона Крыста, але ў тым жа годзе бацька Міхая, Караль, вярнуўся ў краіну па запрашэнню палітыкаў, незадаволеных рэгенцтвам; ён змясціў сына і стаў цараваць як Караль II, а Міхай стаў яго пераемнікам з тытулам «вялікі ваявода Алба-Юліі». Караль засяродзіў у сваіх руках вялікую ўладу, але яго дыктатура была неэфектыўнай з-за яго агульнай некампетэнтнасці і эксцэнтрычнасці. У 1940 г. Румынія пацярпела адчувальнае палітычнае паражэнне: Бесарабія была далучана да СССР, а частка Трансільваніі згодна з Венскім арбітражам адышла да Венгрыі. У хуткім часе пасля гэтага маршал Іон Антанэску здзейсніў дзяржаўны пераварот і змясціў Караля II, які зноў пакінуў краіну.
Зноў заняўшы трон у 19-гадовым узросце, Міхай быў асуджаны на ролю марыянеткі Антанэску, не маючы фактычна аніякіх паўнамоцтваў. У гэты час Румынія актыўна ўдзельнічае ў Другой сусветнай вайне. Аднойчы, Міхай сказаў сваёй бабуле: «Я навучыўся не казаць тое, што я думаю, і ўсміхацца тым, каго я павінен ненавідзець».
Калі савецкія войскі наблізіліся да мяжы Румыніі і разбілі нямецкія сілы ў Яска-Кішынёўскай аперацыі, Міхай у жніўні 1944 года, аб’яднаўшыся з антыфашысцкай апазіцыяй, загадаў арыштаваць Антанэску і пранямецкіх генералаў і аб’явіў вайну Германіі. Пасля гэтага, ў Бухарэст увайшлі савецкія войскі, і на заключным этапе вайны румынская армія разам з савецкай змагалась супраць гітлераўскай кааліцыі на тэрыторыі Венгрыі, а потым у Аўстрыі.
У сакавіку 1945 г. ў Румыніі апынуўся ва ўладзе урад, падтрыманы Масквой, і два з лішнім гады Румынія заставалася нечым накшталт «сацыялістычнай манархіі». Маладому каралю далі ў Маскве мянушку «кароль-камсамолец». 6 ліпеня 1945 г. Міхай быў узнагароджаны савецкім ордэнам «Перамога» (№ 16) — як чалавек, які ўнёс пералом у адпаведны этап вайны (вывад Румыніі з лагера саюзнікаў Германіі прыкметна паскорыў разгром гітлераўскай кааліцыі). Узнагароджанне адбылося 19 ліпеня ў Бухарэсце — у вялікай троннай зале Каралеўскага палаца. Узнагароду ўручыў Маршал Савецкага Саюза Фёдар Іванавіч Талбухін[9]. Міхай атрымаў гэтую ўзнагароду трэцім з іншаземцаў (пасля Эйзенхаўэра і Мантгомеры, але да Роля-Жымерскага і Ціта). Па словах старшыні ўрада Петру Гроза, І. Сталін, нібыта, што, прымаючы рашэнне ўзнагародзіць караля найвышэйшым ордэнам «Перамога», меў на ўвазе, што «гэта ўзнагарода не каралю на мундзір, а румынскаму народу, вырашальныя дзеянні якога вымусілі караля пагадзіцца на арышт Антанэску. Узнагарода гэта — знак удзячнасці румынскаму народу»[10]. У снежні 1947 г. камуністычны ўрад скасаваў манархію, і Міхай быў вымушаны эміграваць. Міхай страціў трон апошнім з трох манархаў усходнееўрапейскіх дзяржаў, якія апынуліся ў сферы ўплыву СССР (пасля караля Югаславіі Пятра II і цара Балгарыі Сімяона II).
Пасяліўшыся ў Швейцарыі, Міхай у 1948 годзе ажаніўся з прынцэсай Ганнай Бурбон-Пармскай (1923—2013); у манархістаў лічыцца каралевай Румыніі. У гэтым шлюбе нарадзілася пяць дачок — Маргарыта (нар. 26 сакавіка 1949), Алена (нар. 15 лістапада 1950), Ірына (нар. 28 студзеня 1953), Сафія (нар. 29 кастрычніка 1957) і Марыя (нар. 13 ліпеня 1964), сыноў няма. У 1997 годзе Міхай аднаасобна змяніў заканадаўства румынскага каралеўскага дома, дапусціўшы жанчын да пераходу ў спадчыну прастола (у сям’і Гагенцолернаў традыцыйна быў прыняты салічны закон) і абвясціў старэйшую дачку Маргарыту кронпрынцэсай Румыніі.
Прыняў швейцарскае грамадзянства (як прынц Міхаіл Гагенцолерн-Зігмарынген). Захапляўся авіяцыяй, пілатаваў камерцыйныя самалёты, а затым працаваў у авіяцыйнай кампаніі.
Звяржэнне сацыялістычнай улады ў Румыніі зрабіла магчымым вяртанне Міхая на радзіму. Ён упершыню прыехаў туды ў 1992 годзе, на вельмі кароткі час і з вялікай колькасцю абмежаванняў; рэспубліканскі ўрад яўна асцерагаўся якога-небудзь перавароту на яго карысць, хаця 71-гадовы Міхай, наколькі магчыма меркаваць, не імкнуўся да гэтага. Толькі ў 1997 годзе, пасля сыходу ўрада Іона Іліеску, Міхаю вярнулі румынскае грамадзянства, і ён зноў мог прыехаць у Румынію. Правы на каралеўскія маёнткі і замкі ён саступіў ураду за 30 міліёнаў еўра.
У 2011 годзе кароль Міхай абвясціў аб разрыве дынастычных сувязяў з нямецкім княжацкім родам Гагенцолернаў-Зігмарынгенаў, адмовіўся ад тытула прынца гэтага княжацкага дома і абвясціў аб суверэнітэце румынскай каралеўскай галіны, прыняўшы для сябе і сваёй сям’і ў якасці дынастычнай фаміліі называнне «Румынскія».
У дзень свайго 90-годдзя выступіў з прамовай у Парламенце Румыніі.
2 сакавіка 2016 г. Міхай I абвясціў аб перадачы ўсіх паўнамоцтваў старэйшай дачцэ Маргарыце пасля таго, як у няго была дыягнатавана хранічная лейкемія[11].
Міхай I памер 5 снежня 2017 года ў сваёй швейцарскай рэзідэнцыі ва ўзросце 96 гадоў[8].
Імя Міхая I, у ліку іншых, выбіта на Мемарыяльнай дошцы ў гонар кавалераў ордэна «Перамога», усталяванай у Вялікім Крамлёўскім палацы[12].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.