Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пётр ІІ Карагеоргіевіч (6 кастрычніка 1923, Бялград — 3 лістапада 1970, Дэнвер, ЗША) — апошні кароль Югаславіі (27 сакавіка 1934 — 10 красавіка 1945 (фактычна) або да 29 лістапада (фармальна).
Пётр II | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Петар II Карађорђевић | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр I | ||||||
Пераемнік | Манархія скасавана; Іван Рыбар як прэзідэнт ФНРЮ | ||||||
Нараджэнне |
6 верасня 1923[1][2][…] |
||||||
Смерць |
3 лістапада 1970[1][2][…] (47 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Карагеоргіевічы | ||||||
Бацька | Аляксандр I Карагеоргіевіч | ||||||
Маці | Марыя, прынцэса Румыніі[d] | ||||||
Жонка | Аляксандра Грэчаская[3] | ||||||
Дзеці | Alexander, Crown Prince of Serbia[d] | ||||||
Нацыянальнасць | Серб | ||||||
Веравызнанне | Праваслаўе, сербская царква | ||||||
Адукацыя | |||||||
Манаграма | |||||||
Род войскаў | Каралеўскія ваенна-паветраныя сілы Вялікабрытаніі[d] | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пётр быў старэйшым з траіх сыноў караля Аляксандра І Карагеоргіевіча і каралевы Марыі, народжанай прынцэсы румынскай. Пасля забойства бацькі ў Марселі 9 кастрычніка 1934 г. непаўналетні Пётр стаў на чале дзяржавы. Рэгентам пры ім быў прызначаны князь Павел Карагеоргіевіч. Яго пранямецкая палітыка выклікала незадаволенасць у народзе, а калі Югаславіч далучылася да Берлінскага пакта 1940, князь быў зрынуты групай патрыятычна наладжаных афіцэраў пры падтрымцы народа. Сямнаццацігадовы Пётр быў абвешчаны каралём Югаславіі і ўзышоў на пасад пад імем Пятра ІІ. Была складзена дамова пра сяброўства з СССР. Раз’юшаны Гітлер загадаў на наступны ж дзень пачаць наступленне. 6 красавіка 1941 г. нямецкія войскі ўварваліся ў Югаславію. Кароль і ўрад змушаны былі бегчы ў Афіны, а адтуль у Каір. 20 сакавіка 1944 г., у Лондане, Пётр жаніўся на грэцкай прынцэсе Аляксандры, дачцэ караля Грэцыі Аляксандра І. У іх нарадзіўся адзін сын Аляксандр. Дом у Лондане, дзе нараджала Аляксандра, быў на адзін дзень абвешчаны югаслаўскай тэрыторыяй, каб Аляксандр мог прэтэндаваць на югаслаўскі пасад. 20 лістапада 1945 г. Югаславія была абвешчана Федэратыўная Народная Рэспубліка Югаславія. Скупшчына Югаславіі пазбавіла дынастыю Карагеоргіевічаў улады. Кароль быў абвешчаны зрынутым і выгнаны (яшчэ з лістапада 1943 г. Пятру ІІ было забаронена вяртацца ў краіну). Пётр і яго жонка канчаткова пераехалі ў Лондан. Там кароль скончыў вучобу. Апошнія гады жыцця правёў у Амерыцы. Пётр ІІ памёр у дэнверскай лякарні 3 лістапада 1970 г. З’яўляецца адзіным еўрапейскім манархам, пахаваным у Новым Свеце.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.