From Wikipedia, the free encyclopedia
Мінесоцкі дзяржаўны ўніверсітэт у Манката (англ.: Minnesota State University, Mancato) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Манката ў штаце Мінесота, ЗША.
Заснаваны як Другая дзяржаўная нармальная школа ў 1858 годзе, ён быў прызначаны да Манката ў 1866 годзе і афіцыйна адкрыты як Нармальная школа Манката ў 1868 годзе. Гэта другая з найстарэйшых вышэйшых навучальных устаноў у сістэме дзяржаўных каледжаў і універсітэтаў Мінесоты. Гэта таксама другі па велічыні універсітэт у штаце і ён мае больш за 123000 выпускнікоў па ўсім свеце. Гэта найбольш усебаковы па ахваце з сямі дзяржаўных універсітэтаў Мінесоты і згадваецца як флагман у сістэме дзяржаўных каледжаў і універсітэтаў Мінесоты. Гэты універсітэт — важная частка эканомікі Паўднёвай Мінесоты і ўсяго штату, паколькі штогод прыносіць у эканоміку Мінесоты больш за 781 млн. долараў.
Дзяржаўны універсітэт Мінесоты ў Манката прапануе 130 праграм бакалаўрыяту, 75 праграм магістратуры і 4 доктарскія праграмы. Тут праводзіцца адзіная нацыянальная, рэгіянальная і дзяржаўная акрэдытаваная авіяцыйная праграма ў Мінесоце. Студэнтаў абслугоўваюць 750 штатных выкладчыкаў: па колькасці, на кожных 21 студэнта прыходзіцца 1 выкладчык. У дадатак да асноўнага кампуса, ва універсітэце працуюць два кампусы-спадарожнікі: адзін у прыгарадзе Ідайны, а другі ў Аватоне. Праз Каледж пашыранага навучання універсітэт забяспечвае ступень бакалаўра ў Грамадскім каледжы Нормандэйл у Блумінгтане і праводзіць праграмы праз Інтэрнет-кампус.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.