Мінатор-Сэрвіс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мінатор-Сэрвіс — беларускае прадпрыемства, размешчанае ў г. Мінск. Займаецца распрацоўкай, вытворчасцю, мадэрнізацыяй, рамонтам і абслугоўваннем баявых гусенічных машын, а таксама пастаўкай запасных частак для апошніх. Адно з вядучых прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу краіны[1].
Хуткія факты Мінатор-Сэрвіс, Заснаванне ...
Мінатор-Сэрвіс | |
---|---|
Заснаванне | 1991 |
Размяшчэнне | |
Сайт | minotor-service.by |
Закрыць
Сярод найбольш вядомай прадукцыі — гусенічныя машыны 2Т Сталкер і ТГМ 3Т, а таксама бронеўтамабіль «Віцім».
З-за ўварвання Расіі ва Украіну, прадпрыемства знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыямі Еўрасаюза і шэрагу іншых краін[2].