![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a2/Minas_tirith-2004_-_Flickr_-_Ragnhild_%2526_Neil_Crawford.jpg/640px-Minas_tirith-2004_-_Flickr_-_Ragnhild_%2526_Neil_Crawford.jpg&w=640&q=50)
Мінас-Цірыт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мі́нас-Ці́рыт[1] (англ.: Minas Tirith) — у легендарыуме Толкіна, горад і замак у Серадзем’і, сталіца Гондара з другой паловы Трэцяй Эпохі. Першапачаткова ён быў пабудаваны дзеля аховы былой сталіцы каралеўства, Асгіліята, ад нападу з захаду, але стаў сталіцай, калі Асгіліят прыйшоў у заняпад пасля Вялікай Чумы. Мінас-Цірыт часцяком згадваецца як «Белы горад» і горад каралёў. Рахірым гэта месца завуць Мундбург. У кульмінацыі кнігі «Уладар Пярсцёнкаў» горад трапляе пад асаду саюзных войскаў Мордара, вядомую як бітва на Пеленорскіх палях.
Хуткія факты Мінас-Цірыт, Краіна ...
Мінас-Цірыт | |
---|---|
![]() | |
Краіна | |
З’яўляецца сталіцай | Гондар |
Знаходзіцца ў адміністрацыйнай адзінцы | |
Знаходзіцца ў межах геаграфічнага аб’екта | Hill of Guard[d] |
Мова твора або назвы | сіндарын |
Прадстаўлена ў працы | Валадар Пярсцёнкаў і Appendices of The Lord of the Rings[d] |
З мастацкага твора | легендарыум Толкіна[d] |
![]() |
Закрыць