From Wikipedia, the free encyclopedia
Міксаміцэты, сапраўдныя слізевікі (Myxomycetes) — клас (або падклас) слізевікоў (Mycetozoa), які ўключае каля 800 відаў арганізмаў.
Міксаміцэты | |||||||||||||
Эталій слізевіка (верагодна Fuligo sp.) | |||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||
Myxomycetes Link 1833, sensu Webster & Weber, 2007 | |||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||
| |||||||||||||
|
Маюць вегетатыўнае цела ў выглядзе слізістай, без абалонкі шмат’ядзернай (ядры дыплоідныя) пратаплазмы — плазмодыя дыяметрам ад некалькіх міліметраў да 1 м, ярка афарбаване (лімонна-жоўтае, ружовае, чырвонае, фіялетавае да амаль чорнага).
Шырока распаўсюджаныя наземныя арганізмы. Жывуць пераважна на рэштках расліннага, радзей жывёльнага і грыбнога паходжання. Большасць відаў касмапаліты. Найлепш вывучаны плазмадыяльныя слізевікі лясных зон умеранага і трапічнага паясоў.
Адсутнасць клетачнай сценкі ў плазмодыя стварае ўмовы для ўнутрыклетачнага стрававання. Плазмодый актыўна фагацытуе бактэрыі, прасцейшых, водарасці, дробных беспазваночных і розныя цвёрдыя харчовыя часцінкі.
Плазмодый валодае амёбападобнай актыўнасцю і рытмічным токам цытаплазмы. Ён можа актыўна міграваць і валодае рознымі станоўчамі і адмоўнымі таксісамі.
Пры пэўных умовах з плазмодыя ўтвараецца спаракарп, у якім фарміруюцца споры.
{{cite journal}}
: Невядомы параметр |unused_data=
ігнараваны (даведка)Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка){{cite book}}
: Невядомы параметр |автор=
ігнараваны (даведка)Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.