Мёзія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мёзія (лац.: Moesia, грэч. Μοισία, балг.: Мизия, сербск.: Мезија) — гістарычная вобласць паміж Ніжнім Дунаем і Балканскімі горамі, населеная фракійскімі плямёнамі (мёзы, геты, бесы і інш.). У наш час тэрыторыя Мёзіі належыць галоўным чынам Балгарыі, некаторыя яе часткі — Сербіі і Румыніі.