From Wikipedia, the free encyclopedia
Мускаві́т — мінерал групы слюд, складаны гідрааксід-алюмасілікат калію, KAl2[AlSi3O10](OH)2.
Мускавіт | |
---|---|
Формула | KAl2(AlSi3O10)(OH)2 |
Сінгонія | Манаклінная, зрэдку трыганальная |
Колер | Бясколерны, шэры, ружаваты, жаўтаваты, зеленаваты |
Колер рысы | Белая |
Бляск | Шкляны |
Цвёрдасць | 2—3 |
Шчыльнасць | 2,8—2,9 г/см³ |
Назва паходзіць ад англ.: muscovite, утворанага з англ.: Muscovy, ад старажытнай назвы Расіі Масковія, адкуль мускавіт быў завезены ў краіны Еўропы.
Крышталізуецца ў манакліннай, зрэдку трыганальнай сінганіях. Утварае кароткаслупкаватыя і пласціністыя крышталі, ліставатыя, лускаватыя і іншыя агрэгаты. У тонкіх пласцінах бясколерны, у больш тоўстых набывае шэрае, ружаватае, жаўтаватае, зеленаватае адценні. Бляск шкляны, на плоскасцях спайнасці перламутравы і серабрысты. Цвёрдасць 2—3. Шчыльнасць 2,8—2,9 г/см³.
Мінерал магматычнага і метамарфічнага паходжання.
Выкарыстоўваецца ў будаўнічай, хімічнай, фарфоравай, электра- і радыёпрамысловасці.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.