![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/50/Kraken_mare.jpg/640px-Kraken_mare.jpg&w=640&q=50)
Мора Кракена
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мора Кракена (лац.: Kraken Mare) — найбуйнейшае вуглевадароднае мора Тытана (спадарожніка Сатурна). Знаходзіцца ў паўночным паўшар'і, каардынаты: 68°00′ пн. ш. 310°00′ з. д.68,0° пн. ш. 310,0° з. д. / 68.0; -310.0 Мора было выяўлена ў 2007 годзе зондам Касіні і праз год было названа ў гонар Кракена — міфічнага марскога монстра. З дапамогай радыёлакацыйнай здымкі было ўстаноўлена, што мора Кракена вуглевадароднае.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/50/Kraken_mare.jpg/640px-Kraken_mare.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e8/PIA10008_Seas_and_Lakes_on_Titan.jpg/640px-PIA10008_Seas_and_Lakes_on_Titan.jpg)
Дыяметр мора 1170 км, плошча каля 400 000 км². Такім чынам, мора Кракена блізка па памерах да Каспійскага мора[1] на Зямлі. У паўночнай частцы мора знаходзіцца востраў Майда Інсула.
У рамках планаванай місіі па даследаванню Тытана, зондам будзе вызначаны дакладны хімічны састаў і глыбіня Мора Кракена.