![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f7/PIA17655_-_Titan%2527s_North_Polar_Region.jpg/640px-PIA17655_-_Titan%2527s_North_Polar_Region.jpg&w=640&q=50)
Мора Пунгі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мора Пунгі (лац.: Punga Mare) — вуглевадароднае мора Тытана (спадарожніка Сатурна) шырынёй 380 км, названае ў гонар продка акул, скатаў і яшчарак ў міфалогіі палінезійскага народа маоры. Мора знаходзіцца ў паўночным паўшар'і, блізка да полюса, на поўнач ад мора Кракена. Каардынаты: 85°06′ пн. ш. 20°18′ у. д.85,100° пн. ш. 20,300° у. д. / 85.100; 20.300. Было выяўлена Касіні ў 2007 годзе.