![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3f/Ancuta_POL_COA.svg/langbe-640px-Ancuta_POL_COA.svg.png&w=640&q=50)
Мацей Юзаф Анцута
біскуп віленскі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мацей Юзаф Анцута (? — 18 студзеня 1723, Юхновец) — дзеяч каталіцкага касцёла ў Вялікім Княстве Літоўскім. Родны або стрыечны брат Ежы Казіміра Анцуты.
Мацей Юзаф Анцута | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Канстанцін Феліцыян Шаняўскі[d] | ||||||
Пераемнік | Ежы Казімір Анцута | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Віленскае біскупства | ||||||
Папярэднік | Канстанцін Казімір Бжастоўскі | ||||||
Пераемнік | Караль Пётр Панцажынскі | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Diocese of Mosynopolis[d] | ||||||
|
|||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, каталіцкі біскуп | ||||||
Нараджэнне | XVII стагоддзе | ||||||
Смерць |
18 студзеня 1723(1723-01-18) |
||||||
Пахаванне | |||||||
Дынастыя | Анцуты[d] | ||||||
Бацька | Адам Анцута[d] | ||||||
Маці | Кацярына з Чарняўскіх[d] |
Пробашч у Шатах, Вількаміры, Свіры, канонік інфлянцкі, смаленскі і віленскі з 1695, афіцыял віленскі. Рэферэндар духоўны літоўскі 4 снежня 1705—1717 (атрымаў пасаду дзякуючы падтрымцы Аўгуста Моцнага), тытулярны біскуп масінопальскі ў Фракіі і суфраган віленскі з 1710, кусташ віленскі з 1714, каад’ютар з 18 чэрвеня 1717. Пасля смерці ў 1722 віленскага біскупа Канстанціна Казіміра Бжастоўскага фактычна заняў яго пасаду.
У 1710 падпісаў акт Сандамірскай канфедэрацыі. Збудаваў касцёлы ў Вількаміры, Салоках, пачаў будаўніцтва парафіяльнага касцёла ў Новагародку.
Памёр па дарозе з Варшавы, дзе прыняў сенатарскую прысягу. Пахаваны ў віленскай кафедры.