Салакас
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Са́лакас[1] (літ.: Salakas, традыцыйная беларуская назва — Салокі, таксама Салакі[2]) — мястэчка ў Літве, на возеры Луодзіс. Цэнтр сянюніі Зарасайскага раёна Уцянскага павета. Насельніцтва на 2011 год — 519 чалавек.
Мястэчка
| ||||||||||||||||||
Першы пісьмовы ўспамін пра Салокі датуецца 1387 годам, калі вялікі князь Ягайла перадаў гэту мясцовасць Віленскаму біскупству.
Пад 1552 годам Салокі ўпамінаюцца як мястэчка. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў яны ўвайшлі ў склад Браслаўскага павета Віленскага ваяводства.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Салокі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Новааляксандраўскім павеце Ковенскай губерні.
Каля 1890 года ў Салоках быў 81 будынак.
Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Салокі апынуліся ў складзе Літвы. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.