Маце́юс Вала́нчус, або Мацей Казімір Валанчэўскі (літ.: Motiejus Valančius, польск.: Maciej Wołonczewski; 28 лютага 1801, вёска Насрэнай  (літ.), цяпер Крацінгскі раён Літвы — 29 мая 1875, Коўна) — літоўскі пісьменнік, асветнік, гісторык, каталіцкі цельшаўскі (жамойцкі) біскуп (1849—1875). Арганізатар руху «кніганошаў».

Біяграфія

Скончыў Віленскую галоўную духоўную семінарыю (1828). Ад 1840 прафесар Віленскай і Пецярбургскай духоўных акадэмій, з 1845 рэктар Варнейскай духоўнай семінарыі. З 1849 жамойцкі біскуп. З мэтай умацавання каталіцтва ў літоўскай вёсцы праводзіў асветніцкую працу на літоўскай мове, арганізоўваў парафіяльныя школы, стварыў шырокую сетку таварыстваў цьвярозасці. Быў лаяльны ў адносінах да царскай ўлады, але выступаў супраць прымусовага насаджэння ў Жамойціі праваслаўя, русіфікацыі насельніцтва і забароны літоўскага друку. 18 жніўня 1863 выдаў адозвы з заклікам заставацца вернымі царскаму ўраду. У 1864 перанёс сталіцу дыяцэзіі з Варняў у Каўнас. Аўтар гістарычнага даследвання «Жамойцкае біскупства» («Żemajtiu Wiskupste», Вільня, 1848, 2 ч.), дыдактычных апавяданняў і аповесцяў. Складальнік зборніку «Жамойцкія прыказкі» (1867).

Thumb
Помнік у Варняй

Творы

• Raštai. T. 1—2. Vilnius, 1972;
• Biskupstwo żmujdzkie. Kraków, 1898 (польскі пераклад)

Зноскі

1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

2. Валанчюс Мотеюс // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.