From Wikipedia, the free encyclopedia
Масцішча — колішні пасёлак у Сеўрукоўскім сельсавеце Гомельскага раёна Гомельскай вобласці[1]. У межах Гомеля — з 1963 г.[1] Адміністрацыйна мясцовасць прыналежыць да Навабеліцкага раёна, а абшар адпавядае вуліцы Зайцава[1][2][3]. Пераважае індывідуальная забудова сядзібнага тыпу. Працякае ручай[3], вядомы сярод жыхароў як Масцішча[4].
Колішні пасёлак
Масцішча
|
З расказаў старажылаў вынікае, што ў ранейшыя часы абшар пасёлка Масцішча быў пакрыты ямінамі, выбоінамі, дрэнажнымі канавамі з перакінутымі праз іх драўлянымі масткамі, ад чаго, нібыта, і паходзіла назва пасёлка[2].
Згодна з матэрыяламі Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі, у якіх пасёлак фігуруе як вёска Хутар-Масцішча («д. Хутор-Мостище»), нацысцкія акупанты сагналі з Масцішча на прымусовыя работы ў Германію 25 чалавек (19 мужчын і 6 жанчын). Пры гэтым найстарэйшым з усіх сагнаных асоб быў Кірыл Якаўлевіч Чыкуноў 1887 года нараджэння, а наймалодшай — Раіса Лявонаўна Рагаўцова, якая нарадзілася ў 1928 годзе[5].
Станам на 1945 г. вёска Хутар-Масцішча ўваходзіла ў склад калгаса «Чырвоны гвардзеец»[6].
Забудова доўгі час заховаўла архаічны выгляд. У пасляваенны перыяд тут заставалася нямала хацін з саламянымі стрэхамі. У пасёлку было шмат дрэваў і пладовых насаджэнняў[2].
25 чэрвеня 1963 г. пасёлак увайшоў у межы Гомеля[2][7]. На момант уваходжання складаўся з 206 двароў, дзе пражывалі 824 чалавекі[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.