![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c8/Room_75_Daru_Louvre_2007_05_13.jpg/640px-Room_75_Daru_Louvre_2007_05_13.jpg&w=640&q=50)
Мастацкі музей
From Wikipedia, the free encyclopedia
Маста́цкі музе́й — музей, які збірае, зберагае, вывучае, папулярызуе і экспануе зборы твораў мастацтва. Як комплекс спецыяльна прыстасаваных памяшканняў уключае экспазіцыйныя залы, запаснікі, выставачныя залы, рэстаўрацыйныя майстэрні, навуковыя бібліятэкі, фотатэкі і інш. Экспазіцыя звычайна будуецца па храналогіі і нацыянальных школах мастацтва, мае комплексны характар — у залах разам экспануюцца творы жывапісу, скульптуры і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Часам экспазіцыя будуецца часткова або цалкам па асобных калекцыях, якія паступілі ад уладальнікаў у дар ці на захоўванне. Некаторыя зборы твораў прадстаўляюць толькі адзін від мастацтва, найчасцей жывапісу (гл. карцінная галерэя). Разнавіднасць мастацкага музея — архітэктурны музей.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c8/Room_75_Daru_Louvre_2007_05_13.jpg/640px-Room_75_Daru_Louvre_2007_05_13.jpg)