From Wikipedia, the free encyclopedia
Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва[1] — творчасць па стварэнні мастацкіх рэчаў, пераважна для побыту (посуд, мэбля, дробная пластыка, прылады працы, мастацкія тканіны, адзенне, ювелірныя вырабы і інш.); раздзел дэкаратыўнага мастацтва.
Творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва класіфікуюць паводле матэрыялу (метал, кераміка, шкло, косць, тэкстыль, драўніна) ці тэхнікі выканання (ліццё, чаканка, коўка, разьба, інкрустацыя, размалёўка, ткацтва, пляценне, вышыўка). Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва вырашае практычныя і мастацкія задачы, садзейнічае мастацкай арганізацыі прадметнага асяроддзя, якое адпавядае эстэтычным запатрабаванням чалавека. Творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва неаддзельныя ад матэрыяльнай культуры сучаснай ім эпохі, звязаны з яе звычаямі, этнічнымі і нацыянальнымі асаблівасцямі, сацыяльна-групавымі адрозненнямі. Эстэтычная каштоўнасць вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, мэтазгоднасць і выразнасць форм дасягаецца канструкцыйнымі і пластычнымі магчымасцямі матэрыялаў, разнастайнасцю прыёмаў яго апрацоўкі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.