From Wikipedia, the free encyclopedia
Марыя Казіміра Луіза дэ Ла Гранж д’Арк’ен (фр.: Marie Casimire Louise de La Grange d'Arquien; 28 чэрвеня 1641, Невер, Францыя — 30 студзеня 1716, Блуа, Францыя) — каралева польская і вялікая княгіня літоўская, жонка Яна Сабескага.
Марыя Казіміра Луіза дэ Ла Гранж д'Арк'ен | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Marie Casimire Louise de La Grange d'Arquien | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Элеанора Марыя Аўстрыйская | ||||||
Пераемнік | Крысціяна Эбергардзіна Брандэнбург-Байрэйцкая | ||||||
Нараджэнне |
28 чэрвеня 1641[1][2] |
||||||
Смерць |
30 студзеня 1716[1] (74 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Замойскія | ||||||
Бацька | Анры Альберт дэ Лагранж д’Арк’ен[d] | ||||||
Маці | Франсуаза дэ ла Шатр | ||||||
Муж | Ян Сабескі[5] і Ян Замойскі[d] | ||||||
Дзеці | James Louis Sobieski[d], Maria Teresa Sobieska[d], Тэрэза Кунегунда Сабеская[d], Aleksander Benedykt Sobieski[d], Konstanty Władysław Filip Sobieski[d], Teresa Teofila Sobieska[d], Adelajda Ludwika Sobieska[d] і Jan Sobieski[d] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паходзіла са старажытнага, але збяднелага французскага роду маркізаў д’Арк’ен. Была дачкой маркіза Анрыя Альбера дэ ла Гранж д’Арк’ена і Франсуазы дэ ла Шатр, ахмістаркі Марыі Людвікі Ганзага, якая ў 1645 стала жонкай караля польскага і вялікага князя літоўскага Уладзіслава Вазы. Як і маці, Марыя Казіміра стала ахмістаркай Марыі Людвікі Ганзагі і ў веку 4-х гадоў прыбыла ў Рэч Паспалітую. Пазней праціўнікі Марыі Казіміры сцвярджалі, што яна была пазашлюбнай дачкой каралевы Марыі Людвікі, але прычынай такіх плётак, хутчэй за ўсё, была проста прысутнасць малой дзяўчынкі ў свіце каралевы. Марыя Казіміра вельмі хутка засвоіла польскую мову і культуру, за што атрымала пяшчотную мянушку Марысенька, пад якой яна ўвайшла ў гісторыю.
У 1648 у сувязі з складанай сітуацыяй у краіне і смерцю караля і вялікага князя Уладзіслава аўдавелая каралева адаслала Марысеньку ў родны Невер, дзе тая на працягу 4-х гадоў навучалася ў кляштарнай школе. Сама позна ў 1653 Марыя Казіміра вярнулася ў Рэч Паспалітую да двару Марыі Людвікі, якая ўжо была жонкай новага гаспадара — Яна Казіміра Вазы. У сакавіку 1655 падчас прыдворных урачыстасцей, прымеркаваных да правядзення варшаўскага сойму, Марысенька пазнаёмілася са сваім будучым мужам і каралём Янам Сабескім. Знаёмства паглыбілася дзякуючы прыбыццю Яна Сабескага да каралеўскага двара ў 1656. Паміж маладымі ўсталявалася ўзаемная прыязнь, але да шлюбу, тым не менш, справа не дайшла.
3 сакавіка 1658 Марыя Казіміра выйшла замуж за сандамерскага ваяводу Яна Сабепана Замойскага. На думку Марыі Людвікі, меркаванне якой найбольш паўплывала на выбар жаніха, Замойскі больш падыходзіў, бо, па-першае, быў больш заможным за Сабескага, а па-другое, падчас вайны са шведамі першы застаўся верным Яну Казіміру. У шлюбе з Замойскім Марысенька мела чатырох дзяцей, але ніводзін з іх не дажыў да паўнагоддзя.
Праз месяц пасля смерці Яна Замойскага 14 мая 1665 Марыя Казіміра таемна ажанілася з Янам Сабескім (афіцыйны шлюб адбыўся 5 ліпеня таго ж года). Як на думку сучаснікаў, гэтак і гісторыкаў, гэта быў адзін з нешматлікіх «шлюбаў па каханні» таго часу. У шлюбе з Янам Сабескім Марысенька мела 13 дзяцей, але толькі чацвёра дасягнулі паўнагоддзя.
2 лютага 1676 была каранавана на каралеву польскую і вялікую княгіню літоўскую. На гэтай пасадзе дамагалася заключэння саюзу Рэчы Паспалітай і Францыі, адначасова спрабавала атрымаць ад Людовіка XIV прывілеі для свайго роду.
Каралеўская пара пакінула пасля сябе вялікую карэспандэнцыю. Любоўныя лісты з’явіліся ў асноўным у 1665—1683 падчас шмалікіх растанняў, выкліканых, напрыклад, рокашамі, паездкай Марысенькі ў Парыж, вайной 1675—1676 і аблогай Вены ў 1683. З лістоў можна даведацца пра асобы Сабескага і Марысенькі, іх каханне, цяжкасці таго часу.
Пасля смерці мужа Марысенька ў 1699 годзе са шматлікай світай выехала ў Рым, дзе жыла ў палацы Кіджы-Адэскалькі. Часта гасцявала ў Рымскіх Пап, спачатку ў Інакенція ХII (ён, будучы нунцыем у Рэчы Паспалітай, шлюбаваў Марыю з Янам Сабескім), пасля ў Клімента ХІ. Пазней выехала ў Францыю, аднак Людовік XIV забараніў ёй з’яўляцца ў Парыжы і Версалі. У сваіх лістах яна пісала: «Хачу лічыцца вашай васалкай, а не каралевай, бо, пакідаючы Рым, склала сваё каралеўства ля стопаў папскіх».
Апошнія паўтара гады жыла ў Блуа, дзе і памерла пасля прызначанага ўрачом паласкання страўніка ў студзені 1716. 2 красавіка яе труна была перанесена ў капліцу Святога Яўстаха ў касцёле Святога Збавіцеля ў Блуа. Сэрца ж яе было пахавана ў вурне ў мясцовым езуіцкім касцёле (знікла падчас Французскай рэвалюцыі). У 1717 цела Марысенькі было перапахавана каля цела мужа ў касцёле капуцынаў у Варшаве. Адтуль у 1733 абодва целы былі перанесены на Вавель.
У гонар Марыі былі назаваныя гданскія караблі Marie, Die Königin von Pohlen, Maria Casimira Königin von Pohlen, а таксама мястэчкі Марывіль і Марымонт.
У шлюбе з Янам Замойскім Марыя Казіміра мела чатырох дзяцей:
У шлюбе з Янам Сабескім Марыя Казіміра мела трынаццаць дзяцей:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.