Маргарыта (востраў)
востраў From Wikipedia, the free encyclopedia
востраў From Wikipedia, the free encyclopedia
Маргары́та (ісп.: Isla Margarita) — буйнейшы венесуэльскі востраў, які знаходзіцца ў паўднёвай частцы Карыбскага мора.
Востраў Маргарыта | |
---|---|
ісп. Isla Margarita | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 1 071 км² |
Найвышэйшы пункт | 920 м |
Насельніцтва | 456 454 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 426,19 чал./км² |
Размяшчэнне | |
11°01′04″ пн. ш. 63°55′20″ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Карыбскае мора |
Краіна | |
Штат | Штат Нуэва-Эспарта |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Разам з больш дробнымі астравамі Кочэ і Кубагуа, архіпелаг фарміруе адзіную астраўную правінцыю Венесуэлы з назвай Нуэва-Эспарта (Новая Спарта). Востраў мае агульную плошчу каля 1071 (1036[1]) км². Насельніцтва — прыкладна 456 500 чалавек. За свае цудоўныя пляжы і горы, папулярныя ў турыстаў з мацерыка і з-за мяжы, а таксама за свой сонечны і сухі клімат востраў называюць жамчужынай Карыбскага мора.
Востраў Маргарыта — буйнейшы з астравоў Карыбскага мора, якія належаць Рэспубліцы Венесуэла. Востраў уяўляе сабой два горныя масівы, злучаныя вузкай пясчанай касой даўжынёй каля 18 км. Востраў аддзелены ад мацерыка пралівам шырынёй 22 км. Даўжыня вострава — 78 км, найбольшая шырыня — 20 км, даўжыня берагавой лініі — 152 км. Клімат сухі трапічны з тэмпературамі паміж 24 і 37 °C.
Міжнародныя авіярэйсы на востраў адсутнічаюць. Дабрацца да вострава можна толькі праз сталіцу Венесуэлы — Каракас. На востраве знаходзіцца адміністрацыйны цэнтр штата Нуэва-Эспарта — горад Ла-Асунсьён.
Востраў адкрыў Хрыстафор Калумб у 1498 годзе і назваў яго ў гонар прынцэсы Маргарыты Аўстрыйскай і ператварыў востраў у іспанскую калонію. У 1814 годзе жыхары вострава пачалі барацьбу за незалежнасць і першымі атрымалі яе пад кіраўніцтвам Сімона Балівара.
Востраў з’яўляецца адным з галоўных курортаў Венесуэлы. Многія заможныя людзі валодаюць на востраве віламі. У мінулым востраў быў вельмі папулярным у міжнародных турыстаў (асабліва немцаў), аднак палітычныя сітуацыя ў сучаснай Венесуэле прывяла да некаторага скарачэння патоку турыстаў. На востраве ёсць два нацыянальныя паркі і тры рэзервацыі з мноствам відаў птушак — фламінга, пеліканы, папугаі і інш. Асноўныя галіны — турызм, рыбалоўства і будаўніцтва. Востраў абвешчаны зонай свабоднага гандлю, таксама з’яўляецца адзінай тэрыторыяй Венесуэлы, дзе дазволена дзейнасць казіно.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.