![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/59/Atlas_pittoresque_pl_045.jpg/640px-Atlas_pittoresque_pl_045.jpg&w=640&q=50)
Мангарэва
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мангарэ́ва (саманазва Mangareva) — палінезійскі народ, карэнныя насельнікі астравоў Гамб'е ў Французскай Палінезіі.
Мангарэва (Mangareva) | |
![]() | |
Агульная колькасць | 2400 |
---|---|
Рэгіёны пражывання | ![]() |
Мова | мангарэва |
Рэлігія | хрысціянства, політэізм, культ продкаў |
Блізкія этнічныя групы | паўмоту, рапануі |
Агульная колькасць у Французскай Палінезіі - 2 400 чал.[1]
Згодна паданням саміх мангарэва, яны з'явіліся на сучаснай радзіме прыкладна ў X - XIII стст.[2] з Маркізскіх астравоў. Аднак па мове яны больш падобныя на паўмоту. Асноўнымі заняткамі здаўна з'яўляліся земляробства і рыбалоўства. Акрамя таго, мангарэва шмат гандлявалі з іншымі астравамі Палінезіі, у тым ліку з насельнікамі вострава Піткэрн, якія зніклі да канца XVIII ст.
Адзінкай традыцыйнага грамадства мангарэва была пашыраная сям'я. Некалькі сем'яў складалі жыхароў адной вёскі. Большасць насельніцтва складалі простыя абшчыннікі уруману, з якіх вылучаліся рамеснікі і заможныя прывілеяваныя людзі пакаора. Мелася спадчынная арыстакратыя (тага'іці) - правадыры (арарыкі), воіны (арэтоа), жрацы (тавура) і прадракальнікі (акарата).
Мангарэва адносна позна пачалі кантактаваць з еўрапейцамі. Брытанская экспедыцыя высадзілася на востраве Мангарэва толькі ў 1826 г. Дзякуючы гэтаму тубыльцы здолелі захаваць арыгінальную мову і культуру, у тым ліку знакамітую драўляную скульптуру, а таксама складаную міфалогію. З прыняццем хрысціянства распаўсюдзілася пісьмовасць на мясцовай мове на аснове лацінкі.
У 1881 г. землі мангарэва былі анексаваны Францыяй. Да 1930-ых гг. яны змянілі лад жыцця, пачалі займацца таварнай вытворчасцю садавіны[3]. У нашы дні важным заняткам з'яўляецца абслугоўванне турыстаў.