Мальдывы
астраўная краіна ў Паўднёвай Азіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мальдывы (мальд.: ދިވެހިރާއްޖެ, Dhivehi Raa’je), афіцыйная назва Мальдыўская Рэспу́бліка (мальд.: ދިވެހިރާއްޖޭގެ ޖުމުހޫރިއްޔާ [divehi raːɟɟeːge ɟumhuːrijjaː]) — дзяржава ў Паўднёвай Азіі, на Мальдыўскіх астравах у паўночна-заходняй частцы Індыйскага акіяна. Размяшчаецца на 26 каралавых атолах. Гэта самая маленкая краіна Азіі і па плошчы (298 км2) і па колькасці насельніцтва (каля 400 тыс. чал. (2018)). Самая "нізкая" і найбольш уразлівая да глабальнага пацяплення дзяржава свету. Сталіца — Мале на аднайменным востраве.
| |||||
Гімн: «Qaumii salaam» | |||||
Дата незалежнасці | 26 ліпеня 1965 (ад Вялікабрытаніі) | ||||
Афіцыйная мова | Дывехі | ||||
Сталіца | Мале | ||||
Найбуйнейшы горад | Мале | ||||
Форма кіравання | Прэзідэнцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Віцэ-прэзідэнт | Абдула Ямін Абдула Джыхад | ||||
Дзярж. рэлігія | Іслам (суніцкага толку) | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 186-я ў свеце 298 км² >99% | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2017) • Шчыльнасць | 392 709 [1] чал. (176-я) 1 328 чал./км² | ||||
ВУП • Разам (2018) • На душу насельніцтва |
$7,396 млрд [2] (162-ы) $20,227 (69 месца) | ||||
Валюта | Руфія | ||||
Інтэрнэт-дамен | .mv | ||||
Код ISO (Alpha-2) | MV | ||||
Код ISO (Alpha-3) | MDV | ||||
Код МАК | MDV | ||||
Тэлефонны код | +960 | ||||
Часавыя паясы | +5 |
Жыхары Мальдваў — гэта галоўным чынам дывехі. Дзяржаўная рэлігія — іслам.
Краіна, што развіваецца, найбольш высакадаходная дзяржава рэгіёну. Аснову эканомікі па-ранейшаму складаюць рыбалоўства і перапрацоўка рыбы, хуткімі тэмпамі развіваецца турызм.
Мальдывы стаяць ля вытокаў рэгіянальнай арганізацыі СААРК (паўднёваазіяцкае супрацоўніцтва), з'яўляюцца сябрам Руху недалучэння, Ісламскага супрацоўніцтва. Да 2016 уваходзілі ў Садружнасць нацый, аднак выйшлі са складу арганізацыі у знак пратэсту супраць абвінавачванняў ў карупцыі і парушэннях правоў чалавека[3].