Малто
From Wikipedia, the free encyclopedia
Малто, таксама мал-то, малер (англ.: malto, maler) — дравідамоўныя этнічныя групы на паўночным усходзе Індыі і ў Бангладэш. Агульная колькасць (2019) — 227 000 чалавек[1].
Хуткія факты Агульная колькасць, Рэгіёны пражывання ...
Малто | |
Агульная колькасць | 227 000 (2019 г.) |
---|---|
Рэгіёны пражывання | ![]() ![]() |
Мова | сурыя-пахарыя, мал-пахарыя, кумарбаг-пахарыя |
Рэлігія | індуізм, хрысціянства |
Блізкія этнічныя групы | кісан, курух, брагуі |
Закрыць
Малто — прадстаўнікі трох этналінгвістычных груп, якія размаўляюць на блізкіх дравідыйскіх мовах сурыя, кумарбаг і мал. Агульная назва малто была дадзена брытанскімі місіянерамі[2]. У якасці саманазвы яе выкарыстоўваюць толькі хрысціяне. Аднак большасць малто спавядаюць індуізм.
Традыцыйныя заняткі — паляванне і збіральніцтва. У нашы дні распаўсюджаны адыходніцтва, дробныя сельскія рамёствы. Характэрны пашыраныя сем’і і родавыя аб’яднанні.