адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Маласітня́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці Рэспублікі Беларусь. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Малое Сітна.
Маласітнянскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Полацкі раён |
Уключае | 22 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Малое Сітна |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 741 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Дрэтунскага раёна Полацкай акругі БССР. З 3 ліпеня 1925 года ў складзе Краснапольскага, з 4 жніўня 1927 года ў складзе Полацкага раёнаў Полацкай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Полацкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Алёсаўскага сельсавета[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 10 населеных пунктаў[2]. 8 красавіка 2004 года далучана тэрыторыя скасаванага Трудаўскога сельсавета (12 населеных пунктаў: Арлея, Белае, Быхаўцы, Грыбна, Жэльцы, Забалоцце, Засітніца, Званае, Стадольніца, Труды, Уладзіміраўка і Фёдараўка)[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1045 чалавек[4], з іх 85,0 % — беларусы, 11,3 % — рускія, 2,4 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 741 чалавек[6].
Маласітнянскі сельсавет уключае 22 населеныя пункты:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.