адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Макра́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Макраны.
Макранскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Маларыцкі раён |
Уключае | 8 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Макраны |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 492 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Сельсавет знаходзіцца на ўсходзе раёна. Мяжуе з Хаціслаўскім сельсаветам на поўдні і захадзе, Лукаўскім сельсаветам на поўначы, Дзівінскім сельсаветам Кобрынскага раёна на паўночным усходзе, Ратнаўскім раёнам Украіны на ўсходзе.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ляхавецкага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў Брэсцкім раёне. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 9 населеных пунктаў[2].
23 снежня 2016 года скасавана вёска Кожух[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (9 населеных пунктаў) — 1880 чалавек[4], з іх 90,2 % — беларусы, 7,2 % — украінцы, 1,7 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года (8 населеных пунктаў) — 1492 чалавекі[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.