![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/14/Makemake_with_moon.png/640px-Makemake_with_moon.png&w=640&q=50)
Макемаке (карлікавая планета)
карлікавая планета / From Wikipedia, the free encyclopedia
Макемаке (136472 Makemake па каталогу ЦМП; сімвал: )[2] — найбуйнейшы з вядомых аб’ектаў пояса Койпера сярод кьюбівана і трэцяя па велічыні з вядомых карлікавых планет у Сонечнай сістэме. Сваё незвычайнае імя атрымаў у гонар рапануйскага бога багацця Маке-Маке. Дыяметр Макемаке — тры чвэрці ад дыяметра Плутона. У Макемаке не выяўлена спадарожнікаў, што робіць яго ўнікальным сярод найбуйнейшых аб’ектаў пояса Койпера. Тэмпература на паверхні Макемаке экстрэмальна нізкая, прыкладна 30 К (-243 °C); гэта можа азначаць, што яго паверхня пакрыта метанавым і, магчыма, азотным лёдам.
|
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/12/Makemake_hubble.png/320px-Makemake_hubble.png)
Аб’ект быў адкрыты 31 сакавіка 2005 года групай астраномаў на чале з Майклам Браўнам, аб яго адкрыцці было афіцыйна заяўлена 29 ліпеня 2005 года. Першапачаткова быў вядомы як 2005 FY9, затым — як малая планета № 136472. 11 чэрвеня 2008 года Міжнародны астранамічны саюз (МАС) уключыў Макемаке ў спіс кандыдатаў на прысваенне статусу «плутоіда» (так называюць карлікавыя планеты за арбітай Нептуна). З ліпеня 2008 года Макемаке афіцыйна лічыцца плутоідам, нароўні з Плутонам, Хаўмеа і аб’ектам Эрыс.