Майдан Нэзалэжнасці (станцыя метро)
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Плошча (Майдан) Незалежнасці» (укр.: Майда́н Незале́жності, вымаўленнеⓘ) — 15-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна. Размешчана на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі між станцыямі Паштовая плошча і Плошча Льва Талстога. Адчынена 17 снежня 1976 года пад назвай «Плошча Калініна». Менш чым за год, 17 кастрычніка 1977[1], у гонар святкавання 60-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі, адначасова з перайменаваннем галоўнай плошчы горада, станцыя таксама змяніла назву — «Плошча Кастрычніцкай рэвалюцыі». Цяперашняя назва — з 26 жніўня 1991 года.
Хуткія факты «Плошча Незалежнасці»укр.: Майдан Незалежності, Дата адкрыцця ...
«Плошча Незалежнасці» укр.: Майдан Незалежності | |
---|---|
Абалонска-Тэрэмкоўская лінія | |
Кіеўскі метрапалітэн | |
Дата адкрыцця | 17 снежня 1976 года |
Ранейшыя назвы | Плошча Калініна, Плошча Кастрычніцкай рэвалюцыі |
Раён | Пячэрскі |
Тып | калонная, глыбокага залажэння |
Тып платформаў | астраўная |
Даўжыня платформаў, м | 102 |
Шырыня платформаў, м | 16 |
Узведзена | Кіеўметрабуд |
Выхад да вуліц | Хрэшчатыка, Архітэктара Гарадзецкага , Герояў Нябеснай Сотні, Плошчы Незалежнасці |
Пераходы на станцыі | Хрэшчатык |
Час адкрыцця | 05:40 |
Код станцыі | 217 |
Суседнія станцыі | Станцыя метро Паштовая плошча і Плошча украінскіх герояў (станцыя метро, Кіеў) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Плошча Незалежнасці.