Магні́тнае схіле́нне[1] — вугал, паміж паўночным кірункам сапраўднага і магнітнага мерыдыянаў. Яно лічыцца дадатным (усходнім), калі магнітны мерыдыян адхілены да ўсходу (направа), і адмоўным (заходнім), калі магнітны мерыдыян адхілены да захаду (налева) ад сапраўднага мерыдыяна.

Thumb
Прыклад магнітнага схілення. Ng — геаграфічная або сапраўдная поўнач, Nm — магнітная поўнач, δ — усходняе магнітнае схіленне
Thumb
Змяненне магнітных схіленняў за 1590—1990 гады

Ведаючы велічыню магнітнага схілення, магчыма перайсці ад магнітнага азімута да сапраўднага (геаграфічнага). Значэнне магнітнага схілення паказваецца на магнітных картах і выкарыстоўваецца для вызначэння сапраўднага мерыдыяна па паказаннях магнітнага компаса ці бусолі. Прыблізна можна лічыць, што Зямля з’яўляецца аднастайна намагнічаным шарам, магнітная вось якога складае вугал 11,5° з воссю кручэння Зямлі (становішча магнітных палюсоў Зямлі з часам змяняецца).

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.