Мабуту Сесе Секо Куку Нгбенду Ва За Банга (фр. Mobutu Sese Seko Kuku Ngbendu wa za Banga (у перакладзе з мовы нгбанды, азначае «Воін, які ідзе ад перамогі да перамогі, і ніхто не можа яго спыніць»), больш вядомы як Мабу́ту Сесе́ Секо́, да 1972 Жазеф Дэзірэ Мабуту, фр. Joseph-Désiré Mobutu, 14 кастрычніка 1930 — 7 верасня 1997) — прэзідэнт Дэмакратычнай Рэспублікі Конга (пераназванай 27 кастрычніка 1971 года ў Рэспубліку Заір) у 1965—1997 гадах. Маршал (1982).
Хуткія факты Мабуту Сесе Секо, прэзідэнт Дэмакратычнай Рэспублікі Конга[d] ...
Закрыць
Галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Мабуту прыйшоў да ўлады 24 лістапада 1965 года пасля дзяржаўнага перавароту і стаў дыктатарам. Ён змяніў назву краіны з Конга на Заір (1971). Перыяд праўлення Мабуту характарызуецца вельмі нізкім узроўнем жыцця насельніцтва, карупцыяй і клептакратыяй.